Вы тут

Журналісты "Звязды" збіраюць прафесійныя ўзнагароды


На пачатку года нашы журналісты працягваюць збіраць прафесійныя ўзнагароды. Вось і ўчарашні дзень зноў не абышоўся без прызнання высокага ўзроўню супрацоўнікаў «Звязды». Гэтым разам своеасаблівым дуплетам «выстралілі» сужэнцы: рэдактар аддзела навін і рэпартажаў Сяргей Расолька і рэдактар аддзела адукацыі Надзея Нікалаева.


Моцнай палове сям'і дасталася перамога ў намінацыі «Аператыўнасць і аб'ектыўнасць» творчага конкурсу на найлепшае асвятленне дзейнасці Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Адзначым, што ўзнагароду Дзяржінспекцыі Сяргей Расолька атрымлівае ўжо другі год запар — зайздросная стабільнасць!

А ў Надзеі Нікалаевай адзнака ўжо другая ў гэтым месяцы! Зусім нядаўна наша калега атрымала дыплом пераможцы за асвятленне дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук, і вось чарговая падзяка: ад Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. Журналістку «Звязды» адзначылі за інфармацыйную падтрымку прафсаюза, прафесіяналізм падачы матэрыялаў, арганізацыю грамадскіх дыскусій і дзейсную падтрымку педагагічнай супольнасці краіны.

Калегі па рэдакцыі далучаюцца да віншаванняў і зычаць пераможцам няспыннага натхнення і новых прафесійных узнагарод!

Фота Надзеі БУЖАН.

Загаловак у газеце: Чарговыя прызы ў скарбонцы «Звязды»

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.