Вы тут

«Партфель заказаў» Палаты прадстаўнікоў змяшчае 42 законапраекты


Пра гэта паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Генадзь Грыцкевіч падчас пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў, дзе абмяркоўваўся графік падрыхтоўкі пытанняў для разгляду на дзявятай сесіі.


«Партфель заказаў» Палаты прадстаўнікоў на вясновую сесію ўжо змяшчае 42 законапраекты. З іх 14 плануецца для разгляду ў першым чытанні, 17 — у другім. У планах таксама тры ратыфікацыі міжнародных дагавораў і, натуральна, разгляд аб'ёмнага заканадаўчага акта ў сферы культуры — Кодэкса аб культуры.

— Тэматыка законапраектаў шмагранная, — адзначыў Генадзь Грыцкевіч, — яна закранае розныя сферы праваадносін. Мы плануем разгледзець міграцыйную палітыку, а таксама ўдасканаленне заканадаўства ў сферах судовай абароны, забеспячэння дзяржаўнай бяспекі, на парадку дня — кантроль за абарачэннем наркатычных сродкаў. У сацыяльнай сферы — пытанне занятасці насельніцтва, санітарна-эпідэміялагічнай службы, рыхтуецца да другога чытання доўгачаканы законапраект «Аб абыходжанні з жывёламі».

«Думаю, мы падтрымаем любыя законапраекты ў сферы, што тычыцца эканамічнага развіцця нашай краіны, — тое, што неабходна будзе прыняць тэрмінова», — падкрэсліў дэпутат.

Падчас пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў абмяркоўвалася і міжнароднае парламенцкае супрацоўніцтва. Віталь Бусько, старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах, паведаміў, што план міжпарламенцкага міжнароднага супрацоўніцтва складаецца з чатырох раздзелаў.

— Першы — гэта ўдзел дэпутатаў у міжнародных міжпарламенцкіх арганізацыях: супрацоўніцтва ў рамках парламента Беларусі і Расіі, праца на пляцоўках Міжпарламенцкай асамблеі СНД, Міжпарламенцкай асамблеі АДКБ, — пералічыў дэпутат. — Гэта традыцыйныя напрамкі. Паралельна мы працягваем працу і на іншых кірунках, у першую чаргу — у Міжпарламенцкім саюзе, туды ўваходзяць літаральна ўсе парламенты свету. Гэта добрая пляцоўка, дзе кожнай дэлегацыі прадастаўляецца права выступіць на пленарным пасяджэнні. Парламенцкая асамблея АБСЕ ў сувязі з паляпшэннем у апошні час стасункаў Беларусі з Еўропай набывае асаблівае значэнне. У лютым туды паедзе наша дэлегацыя — у Вене будзе праходзіць чарговая сесія, дзе зноў жа мы будзем выказваць сваю пазіцыю. Мы спадзяёмся вярнуць Нацыянальнаму сходу Беларусі статус спецыяльна запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Літаральна на днях адбыліся выбары старшыні гэтай арганізацыі, ім стаў прадстаўнік Іспаніі. У сваім выступленні пры абранні ён асобна сказаў пра вяртанне нашай краіне вышэйназванага статусу.

Далейшае развіццё, па словах старшыні камісіі па міжнародных справах, будзе атрымліваць наладжванне стасункаў з краінамі так званай «далёкай дугі».

— Перш за ўсё гэта МПА АСЕАН, дзе ў нас вельмі добрыя стасункі, і сёлета мы плануем візіты ў Тайланд і Інданезію. Да нас збіраецца прыехаць старшыня парламента В'етнама, прадстаўнікі іншых краін гэтага рэгіёна.

Сярод іншых кірункаў міжнароднай працы нашага парламента — двухбаковае супрацоўніцтва, удзел у назіранні за выбарамі, рэферэндумамі, а таксама ў іншых парламенцкіх мерапрыемствах.

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Хуткая дапамога для эканомікі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».