Вы тут

Гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Негатыўныя перажыванні пачатку тыдня хутка вас пакінуць. Старайцеся не настройваць сябе на дрэннае, і ў вашым жыцці ўсё будзе адбывацца значна лепш. Гэты тыдзень заклікае да нейкай лёгкасці, абыякавых і спакойных адносін да таго, што адбываецца. Менавіта такая пазіцыя, магчымасць даверыцца волі лёсу дазволіць дасягнуць неабходных вынікаў. Поспеху ў справах варта чакаць напрыканцы тыдня — гэта спрыяльны перыяд для пачатку любой справы, але не зусім падыходзіць для завяршэння і давядзення да розуму ўжо пачатага.

ЦЯЛЕЦ. Ідэі для бізнесу або ўладкавання свайго жылля, якія з'явяцца ў пачатку тыдня, будуць самымі паспяховымі, паспрабуйце не ўпусціць іх, нават калі яны прыйдуць у сне. Вам можа ўсміхнуцца лёс, але тут важна ўлавіць момант і не выпусціць птушку шчасця. Неабходна смела лавіць яе за хвост і цягнуць да сябе, пакуль не выканае ваша запаветнае жаданне. Таму ў другой палове тыдня ад вас запатрабуюцца руплівая праца і імкненне да сваёй мэты. Інакш, як бы да вас не паварочвалася фартуна, вы ёй проста не скарыстаецеся.

БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні вам варта ўважліва паставіцца да сваіх фінансаў: не выключаны сур'ёзныя расходы, і яны павінны быць разумнымі, каб не падарваць ваш бюджэт. Час добры для прыняцця важных і адказных рашэнняў, вы будзеце адчуваць у сабе сілу і ўпэўненасць, але гэта не павінна пераходзіць у самадурства. Любое рашэнне павінна быць узважаным. Для асабістага жыцця тыдзень таксама спрыяльны. Ёсць магчымасць наладзіць кантакт з блізкімі людзьмі, прыўнесці цеплыню ў адносіны, якія склаліся. Новыя знаёмствы ў гэты час малаверагодныя.

РАК. Тыдзень поўны перамен і розных нечаканых падзей. Будзе цяжка прадбачыць, дзе знойдзеш, а дзе страціш, але паспрабаваць варта. У пачатку тыдня магчымыя цяжкасці ў справах і адносінах — гэта час супрацьстаянняў, калі давядзецца адстойваць сваю пазіцыю, чагосьці дамагацца. А бліжэй да канца тыдня зможаце атрымаць асалоду ад вынікаў праведзенай работы і задавальненне ад жыцця. Гэта будуць спрыяльныя дні для асабістага жыцця, для сустрэч і кантактаў з сябрамі і блізкімі людзьмі.

ЛЕЎ. Актыўны і дынамічны тыдзень, які будзе поўны падзей і здзяйсненняў. Давядзецца праявіць сябе ў поўную сілу, актывізавацца і накіраваць свае намаганні ў канкрэтнае рэчышча. У такім выпадку вы зможаце атрымаць вынік у самыя кароткія тэрміны.

Ад вас павінна зыходзіць ініцыятыва, якую ў хуткім часе падхопіць ваша наваколле і давядзе да розуму. Не бойцеся прапаноўваць і рабіць нешта новае. Добры перыяд для кар'ернага росту і для здзяйснення адказных крокаў на рамантычнай ніве. Тыдзень дынамічны і не падыходзіць для ціхіх мерапрыемстваў.

ДЗЕВА. Не самы лёгкі тыдзень. На вашу долю выпадзе шмат клопатаў. Падтрымкі чакаць няма адкуль, больш за тое, у сярэдзіне тыдня могуць узнікнуць розныя канфлікты, у асноўным на матэрыяльнай глебе. Нягледзячы на гэта, вы можаце ўмацаваць сваю пазіцыю і нават палепшыць сваё фінансавае становішча. У цэлым для вырашэння фінансавых пытанняў тыдзень не такі і дрэнны, і ў канчатковым выніку ў вас усё атрымаецца. А вось для партнёрства і тым больш адносін гэты час не вельмі падыходзіць.

ШАЛІ. Давядзецца вырашыць шэраг юрыдычных пытанняў, якія датычаць фінансаў. Магчыма прысуджэнне грошай, атрыманне заслужанага ўзнагароджання. Ці проста спрэчкі з-за матэрыяльных каштоўнасцяў. У вас з'яўляецца магчымасць павысіць свой узровень майстэрства. Гэта спрыяльна адаб'ецца на вашым становішчы і далейшых заробках. Не хвалюйцеся аб тым, што адбываецца, — усё ідзе патрэбным шляхам. Для наладжвання адносін гэты тыдзень таксама не дрэнны. І хоць вы не будзеце схільныя асабліва надаваць увагу гэтаму моманту, тым не менш можна разлічваць на ўдалы збег абставін.

СКАРПІЁН. Дома — час спакойных і гарманічных адносін. Для праявы моцных пачуццяў або гарачых эмоцый, а таксама для новых знаёмстваў тыдзень не вельмі добры. Калі ў вас няма другой палавінкі, то прысвяціце пачатак тыдня зносінам з роднымі або сябрамі — гэта дасць вам неабходны зарад пазітыўнай энергіі. Для актыўных дзеянняў і здзяйсненняў на працы больш за ўсё падыходзіць другая палова тыдня. Калі на гэты час выпадаюць паездкі, то яны будуць удалымі. У гэты час могуць зарадзіцца новыя ідэі, пачацца новыя справы.

СТРАЛЕЦ. Поспех на гэтым тыдні будзе спадарожнічаць, але толькі тым, хто прыкладзе да гэтага адпаведныя намаганні. Ад вас патрабуецца стараннасць і вытрымка, каб атрымаць вынік ад пачатай справы, нельга пускаць усё на самацёк ці спыняцца на паўдарозе.

Вы можаце здабыць другое дыханне або папросту памочніка, што дазволіць вырашыць надзённыя пытанні. Матэрыяльны бок хоць і выглядае не вельмі добра, тым не менш развіваецца і паляпшаецца. Ёсць станоўчыя зрухі і ў асабістым жыцці.

КАЗЯРОГ. Пачатак тыдня — дні супярэчнасцяў і рознагалоссяў. У гэты час верагодныя канфлікты і сутыкненне інтарэсаў. Давядзецца праявіць настойлівасць, каб чагосьці дамагчыся. Разлічваць можаце толькі на сябе, бо падтрымкі чакаць не даводзіцца.

Не зусім добра развіваюцца справы і на асабістым фронце, там таксама могуць паўстаць розныя непаразуменні. Лепш за ўсё ў гэтыя дні паглыбіцца ў працу, каб адстаяць тое, што вам трэба, і дасягнуць выніку. Бліжэй да канца тыдня справы пойдуць хутчэй. Гэты час таксама добры для паездак ці іншых імклівых дзеянняў.

ВАДАЛЕЙ. Асабістае жыццё на ўздыме, тут магчымыя і новыя знаёмствы, і ўспышкі старых пачуццяў. Перыяд вельмі спрыяльны, але варта быць больш стрыманымі, і перш за ўсё неабходна стрымліваць уласны эгаізм і самазадаволенасць, бо гэта можа звесці да нуля любыя станоўчыя тэндэнцыі. Будзьце больш уважлівыя да патрэб другога чалавека і не спяшайцеся рабіць нейкія высновы ці прапановы. Другая палова тыдня адзначыцца стабільнасцю і ўпэўненасцю ў матэрыяльнай сферы і побыце.

РЫБЫ. Удзяліце ўвагу сабе, паклапаціцеся пра сваё здароўе і прыгажосць. Для гэтага вельмі добра падыходзіць пачатак тыдня. У асабістым жыцці наступае самы спрыяльны перыяд. Нядрэнна будуць працякаць справы, звязаныя з хатнім побытам, набыткамі і ўкладаннямі ў гэтым кірунку. У цэлым вы будзеце адчуваць сябе камфортна і задаволена. Чакайце розных кантактаў, зносін, эмоцый і іншых узаемадзеянняў з людзьмі. А ў канцы тыдня вас чакаюць ужо больш прыземленыя справы і падзеі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Пахаванне адходаў — самы просты i танны спосаб пазбавiцца ад iх, аднак ён шкодзiць наваколлю i здароўю чалавека.

Грамадства

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

У перыяд летніх канікулаў для школьнiкаў i студэнтаў падрыхтаваны розныя цiкавыя мерапрыемствы, у тым лiку шмат з iх — анлайн. 

Грамадства

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

Дзеці «звяздоўцаў» адказалі вусна, пісьмова, друкавана і нават у малюнках.