Вы тут

Што такое «азонавыя дзіркі»?


Хутка разабрацца ў праблемах разбурэння і аднаўлення азонавага слоя ўсім без выключэння — ад школьніка да спецыяліста — дапаможа сайт «Выратаваць азонавы слой». (оzоnе.есоіdеа.bу).


На яго старонках нават складаныя фізічныя і хімічныя працэсы тлумачацца проста і наглядна, што дазваляе атрымаць хуткія адказы на складаныя пытанні: навошта патрэбны азонавы слой, як ён «працуе», як разбураецца, што такое «азонавыя дзіркі» і як кожны з нас можа паўплываць на рашэнне праблемы.

— Тэме аховы азонавага слоя да апошняга часу надавалася недастаткова ўвагі ў беларускай публічнай прасторы. У той жа час, праблема разбурэння азонавага слоя — адна з глабальных экалагічных праблем сучаснасці, і ў Беларусі сёння робіцца нямала для яго аднаўлення, — падкрэслівае дырэктар Цэнтра экалагічных рашэнняў Яўген Лабанаў. — Ужо некалькі гадоў наш цэнтр сумесна з ПРААН займаецца інфармацыйным суправаджэннем гэтай тэмы ў Беларусі, і сайт ozоnе.есоіdеа.bу акумуляваў пытанні, адказы на якія нам даводзіцца даваць насельніцтву часцей за ўсё.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?