Вы тут

На «Беларусь-2» стартуе тэлемарафон «Самы лепшы дзень на «Двойцы»


Скончыліся зімнія канікулы, але самае цікавае толькі пачынаецца. З наступнага месяца ў эфіры тэлеканала «Беларусь 2» нас чакае шэраг перамен і прыемных сюрпрызаў. Ужо 2 лютага пройдзе тэлемарафон пад назвай «Самы лепшы дзень на «Двойцы». Пачнецца ўсё з «Тэлераніцы», дзе кожны глядач, выканаўшы заданне, атрымае прыз ад «зорнага» госця. Усяго на працягу дня ў эфіры тэлеканала будуць зададзены тры простыя задачы, рашэнні якіх трэба будзе размясціць у інтэрнэце з хэштэгам #двойкаэтокруто. Сачыце за эфірам, выконвайце заданні і выйгравайце.


Яшчэ адно новаўвядзенне чарговага семестра «Двойкі»: з 2 лютага інтэрактыўны маладзёжны праект «ПІН_КОД» будзе выходзіць у прамым эфіры, так што магчымасцяў для зносін стане больш. Таксама тэлеаўдыторыю чакае прэм'ера расійскага рэаліці-шоу «Вайна нявест» (першы выпуск — 1 лютага ў 17.25).

Кожны тыдзень у студыі праграмы «Вайна нявест» чатыры дзяўчыны будуць расказваць пра сябе, будучыя вяселлі і жаданыя вобразы (якой павінна быць нявеста ў гэты дзень). Свае дзверы для іх адчыняюць вясельныя салоны: нявесты выберуць прыдатныя ўборы і паўстануць у іх перад журы — вядучым і галоўным экспертам па стылі Сяргеем Зверавым і яго асістэнтамі.

Удзельніца шоу, якую суддзі прызнаюць самай стыльнай, зможа атрымаць асалоду ад трыумфу не толькі на самім праекце «Вайна нявест», але і на чырвонай дарожцы ЗАГСа ў падоранай ёй сукенцы мары!

Акрамя гэтага, прафесійнае журы праекта будзе даваць парады яшчэ і тэлегледачам: які фасон вясельнага ўбору выбраць дзяўчатам з пышнымі формамі, а які падыдзе стройным нявестам, што падабраць з незлічонага мноства аксесуараў і як усё гэта правільна паднесці ў агульным стылі цырымоніі.

Адзначым таксама, што ў новым телесеместры прысутнасць тэлеканала «Беларусь 2» узмоцніцца і ў сеціве: інтэрнэт-платформа стане шырэйшай, а праекты «Двойкі» — яшчэ больш інтэрактыўнымі. Цяпер аказваць уплыў на эфір тэлеканала можна будзе ў адзін клік! На сайце «Беларусь 2» — www.belarus2.by з'явіцца кнопка «Інтэрактыў», дзякуючы якой можна будзе адправіць ролік у праграму «Кіпень», выбраць «Фільм тыдня», паведаміць аб сваёй праблеме карэспандэнтам праграмы «Рэпарцёр», падзяліцца ўласным відэасюжэтам з праграмай «ПІН_КОД» альбо паспрабаваць самому трапіць на тэлеэкран, пакінуўшы заяўку на ўдзел у праекце «Хачу ў тэлевізар!»

Загаловак у газеце: Самы лепшы дзень

Выбар рэдакцыі

Спорт

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

У спорце ёй двойчы прыходзілася пачынаць усё спачатку.

Грамадства

 Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. РЭПАРТАЖ

Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. РЭПАРТАЖ

Нудна больш не будзе. Гэтую і многія іншыя цытаты з савецкага фільма «Вяселле ў Малінаўцы» падчас паездкі ў госці да жоўта

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.