Вы тут

У Іванаве ўстаноўлены сонечныя батарэі


На будынках раённай бальніцы і дзіцячай кансультацыі ў Іванаве ўстаноўлены сонечныя батарэі «Камфорт», якія прызначаны для падагрэву вады. Геліяводанагравальная сістэма куплена за мяжой, а вось манціравалі яе спецыялісты пінскага прадпрыемства «Аграмашдэталь».


Пры выхадзе на поўную магутнасць сістэма будзе поўнасцю забяспечваць бальніцу і паліклініку гарачай вадой. Батарэі, прымацаваныя на даху, экалагічныя і энергазберагальныя. Устаноўка выкарыстоўвае сонечную энергію для нагрэву цепланосьбіта, ад якога награваецца вада ў ёмістасцях.

Як расказалі ў бальніцы, праект рэалізаваны ў рамках дзяржаўнай праграмы энергазберажэння. Са сродкаў раённага і рэспубліканскага бюджэтаў на ўстаноўку затрачана крыху больш за 1 мільярд 200 мільёнаў рублёў. Чакаецца, што сістэма акупіцца за пяць гадоў. Цяпер людзі, якія будуць кантраляваць работу абсталявання, праходзяць падрыхтоўку.

yackevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: На сонечнай энергіі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.