Вы тут

Атлантыка прынясе мокры снег і дождж


У бліжэйшыя выхадныя спецыялісты Белгідраметцэнтра прагназуюць на тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі — дождж і мокры снег.


Такім чынам, на наша надвор'е і надалей будуць уплываць цёплыя паветраныя масы атлантычнага паходжання. Таму ў суботу на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы месцамі з мокрым снегам. Чакаецца туман, а ўначы і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Па паўночным захадзе краіны прагназуецца моцны вецер, парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень будзе 1—8 цяпла.

Амаль паўсюдна чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу і ў нядзелю. Месцамі згусціцца туман. Уначы і раніцай чакаецца галалёд, а на дарогах магчыма галалёдзіца. Раніцай і ўдзень у многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру да 15—20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ў межах ад 0 да плюс 5 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, будзе цёпла і вільготна ў пачатку наступнага тыдня. У панядзелак удзень на большай частцы тэрыторыі краіны таксама прагназуюцца кароткачасовыя мокры снег і дождж. У асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Удзень будзе да плюс 5 градусаў, а па паўднёвым захадзе — месцамі да 7 цяпла.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.