Вы тут

Акцыя «Тут жыве ветэран» праходзіць у Брэсце


Першае мерапрыемства патрыятычнай акцыі пад назвай «Тут жыве ветэран» прайшло ў Брэсце. На доме, дзе пражывае ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Данілавіч Пралееў, з'явілася таблічка, на якой адлюстраваны ваенныя ордэны і напісаны словы падзякі абаронцу Радзімы. Прымацавалі ўказаны знак актывісты БРСМ разам са старшынёй абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Лідзіяй Раманюк.


Дарэчы, акцыя была прымеркаваная да дня нараджэння ветэрана. Міхаілу Данілавічу споўнілася 92 гады. Яго цёпла павіншавалі, уручылі падарунак. А расказ былога воіна пра падзеі ваенных гадоў запісалі. Ён стане першай старонкай у электроннай кнізе ўспамінаў, якую плануецца размясціць на інтэрнэт-рэсурсах Брэсцкай абласной арганізацыі БРСМ.

Арганізатарам акцыі выступае грамадскае аб'яднанне «Беларускі фонд міру». Кампанія распачалася з Мінскай вобласці і прадоўжылася ў Брэсце. Паводле слоў старшыні абласной арганізацыі Беларускага фонду міру Лідзіі РАМАНЮК, да 9 Мая плануецца наведаць усіх ветэранаў вайны і размясціць на іх дамах памятныя таблічкі.

Загаловак у газеце: Тут жыве ветэран

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.