Вы тут

Як жыве Акадэмія кіравання?


Акадэмія кіравання павінна мабілізаваць свае сілы для эфектыўнага, якаснага гадавання таго інтэлектуальнага кіраўніцкага патэнцыялу, які неабходны краіне. Пра гэта заявіў Марат Жылінскі, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай 25-годдзю гэтай навучальнай установы.


— Дзяржаўная сістэма кіравання даказала сваю эфектыўнасць, — упэўнены кіраўнік акадэміі. — Прывяду толькі адзін ключавы тэзіс. Нягледзячы на ўсе складанасці, беларусы не ведаюць, што такое кроў. Мы пазбеглі тых катаклізмаў, якіх не пазбеглі нашы суседзі. Гэты аргумент дае нам падставу казаць, што сістэма дзяржаўнага кіравання ў краіне эфектыўная. Так, яна патрабуе карэкціроўкі, ювелірнай апрацоўкі, тым не менш яна дзейнічае.

Аўдыторыі для міністраў

Адказваючы на пытанне, наколькі часта прадстаўнікі ўрада прыходзяць на вучобу ў Акадэмію кіравання, Марат Жылінскі заўважыў, што «ўрад увесь час сядзіць у нас за партай».

— Мяне запрасілі на павышэнне кваліфікацыі, я заходжу ў аўдыторыю — і проста губляюся: сядзяць міністры, намеснікі міністраў. Літаральна зараз я вярнуўся з Інстытута дзяржаўнай службы (падраздзяленне Акадэміі кіравання. — Аўт.), там была лекцыя старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча — своеасаблівы майстар-клас для старшынь гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў.

Штогод у Акадэміі кіравання праводзіцца так званая «вучоба паслоў». Гэта тыднёвыя курсы, на якія прыязджаюць усе кіраўнікі дыпламатычных місій нашай краіны.

— У нейкім сэнсе гэта «зверка гадзіннікаў». Перад дыпламатамі выступаюць міністры, прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта даводзяць да іх ведама тыя ці іншыя моманты, палітычныя рэаліі. Больш за тое, мы не замыкаемся на ўнутраных рэсурсах, а запрашаем сюды для чытання пэўных курсаў і нашых замежных калег. У прыватнасці, рэктара дыпламатычнай акадэміі МЗС Расіі Яўгена Бажанава — фігуру, якая ў суседняй краіне па значнасці сёння супастаўляецца з міністрам замежных спраў Лаўровым. Яўген Бажанаў правёў майстар-клас у нашай акадэміі.

У нас вялікі вопыт кіравання

Рэктар Акадэміі кіравання адзначыў, што сапраўдны кіраўнік павінен адчуваць упэўненасць у тым, што робіць.

— Калі такой упэўненасці няма, то яго справа асуджана на гібель, — лічыць Марат Жылінскі. — Кіраўнікі павінны быць ідэйна гатовыя служыць зямлі, на якой працуюць. Калі чалавек будзе думаць пра тое, што ён сёння тут, а заўтра за мяжой, то нам такі кіраўнік не патрэбен.

Марат Жылінскі ўпэўнены, што беларусы ўвогуле маюць вялікія напрацоўкі ў сферы кіравання, але сябе недаацэньваюць.

— Нічога падобнага, мы маем каласальны вопыт кіравання, — падкрэсліў рэктар Акадэміі кіравання. — Статуты ВКЛ цяпер з'яўляюцца помнікамі, з іх пісалася канстытуцыя Францыі. Мы не павінны забываць, што з'яўляемся нашчадкамі гэтага вопыту, не трэба саромецца паказваць гэта.

Не забываць пра сваіх

Паводле слоў Марата Жылінскага, Акадэмія кіравання цікавіцца, дзе працуюць яе выпускнікі.

— У нас ёсць унутраная кадравая сістэма «Лотус», якую мы на пачатку 2015 года мадэрнізавалі. У гэтай базе знаходзіцца 25 тысяч выпускнікоў Акадэміі кіравання. Мы просім працадаўцаў, што прымаюць нашых выпускнікоў, інфармаваць нас у выпадку пераходу нашых былых студэнтаў на іншую пасаду. У нас ёсць аўтаматызаваная сістэма «Рэзерв», якая вядзе пастаянны маніторынг таго, дзе, у якой вобласці працуюць нашы спецыялісты.

Загаловак у газеце: Сапраўдны кіраўнік павінен адчуваць упэўненасць у тым, што ён робіць

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на тыдзень

Усходні гараскоп на тыдзень

У Авенаў – новы этап кар’еры, у Цяльцоў – час аптымізму і натхнення.

Грамадства

Беларусь адсвяткавала Дзень Незалежнасці

Беларусь адсвяткавала Дзень Незалежнасці

Самыя галоўныя падзеі — у нашым анлайне.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.