Вы тут

Гавораць выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ


Віталій ВОЙЦІК, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Белшына» па камерцыйных пытаннях:

— Скончыў спецыяльнасць «міжнародны маркетынг» і атрыманыя веды прымяняю на практыцы самым непасрэдным чынам: займаюся экспартам — прасоўваннем прадукцыі свайго прадпрыемства за межы Беларусі. Мы пастаўляем аўтамабільныя шыны ў больш чым 60 краін свету. Працуем над тым, каб знізіць сабекошт і павялічыць прасоўванне новых беларускіх брэндаў на сусветным рынку. У гэтай справе вельмі дапамагаюць веды, атрыманыя ў Акадэміі кіравання. У прыватнасці, часта згадваю лекцыі Марыі Аляксандраўны Кізімы.


Сяргей КРАСНЫ, намеснік дырэктара РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава па навуковай рабоце, член-карэспандэнт НАН Рэспублікі Беларусь, доктар медыцынскіх навук:

— Я скончыў факультэт дзяржаўнага кіравання ў сацыяльнай сферы ў 2011 годзе.

Акадэмія стала для мяне пэўным этапам у жыцці, і, канешне, аб вучобе там — найлепшыя ўспаміны.

З гэтым звязана некалькі момантаў.

Па-першае, найвышэйшы ўзровень выкладчыкаў, незвычайныя для вышэйшых навучальных устаноў заняткі, методыка выкладання — усё робіцца не фармальна, каб зацікавіць слухачоў. Атрыманне адукацыі там не толькі важнае, але і прыносіць задавальненне.

Па-другое, атрыманыя ў акадэміі веды неабходныя для маёй работы. Яны не столькі неабходныя для мяне ў плане кіравання, бо я працую ў навуковай сферы, з выдатнымі вучонымі (у мяне ў падпарадкаванні адных толькі дактароў навук 25 чалавек), і я працую з імі цалкам незвычайна. У акадэміі стаў разумець пэўныя псіхалагічныя моманты, некаторыя нюансы стасункаў з калегамі, і мне працуецца нашмат лягчэй.

Наступная важная рэч датычыцца стасункаў у групе. Я пазнаёміўся з маладымі людзьмі, якіх назваў бы элітай нашага грамадства, многія з іх ужо займаюць вядучыя ролі ў дзяржаўным кіраванні. Мы настолькі пасябравалі, што цяпер адзін аднаму дапамагаем у самых розных сітуацыях.

Яшчэ адзін момант звязаны з маёй дыпломнай работай у акадэміі. Яна была прысвечана распрацоўцы праграмы скрынінгу раку прастаты, на яе абароне ў сценах акадэміі прысутнічала міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна. Яна высока ацаніла гэтую работу, і потым я знайшоў падтрымку не толькі міністра аховы здароўя, але і міністра працы і сацыяльнай абароны. Як аказалася, гэта мела велізарнае значэнне, бо праграма была паспяхова выканана і зараз атрымоўвае статус дзяржаўнай комплекснай праграмы, яна будзе распаўсюджвацца на ўсю тэрыторыю Беларусі.


Дзяніс ЛЯДЗЯН, магістр эканамічных навук, вядучы спецыяліст аддзела стратэгіі і аналізу дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь:

— Шчыра ўдзячны кіраўніцтву і прафесарска-выкладчыцкаму калектыву Акадэміі кіравання, а таксама маім сакурснікам не толькі за кампетэнтную падтрымку і дапамогу ў засваенні кваліфікацыі, але і за цудоўную магчымасць праявіць сябе на ніве навукі, спорту і грамадскай дзейнасці. Веру, што альма-матар чакае светлая будучыня, і заўсёды буду ганарыцца тым, што набыў бясцэнны вопыт менавіта ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Аднак у акадэміі ёсць такая асаблівасць — студэнты там адчуваюць сябе часткай нечага вялікага.

У свой час я выбраў гэту навучальную ўстанову, бо шукаў адукацыю з вопытам кіраўніка. Для мужчын кар'ера мае вялікае значэнне, і такі вопыт заўсёды будзе карысным. Гэта датычыцца не толькі працы, але ў цэлым зносін з людзьмі: быць тонкім псіхолагам, расстаўляць прыярытэты, фармуляваць задачы. Веды, атрыманыя ў Акадэміі кіравання, актыўна прымяняю на практыцы і буду ўдасканальваць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».