Вы тут

Трагедыя ў Барысаве: загінулі шасцёра


— Позна ўвечары ў сераду на пульт МНС паступіла паведамленне ад дзяжурнага аварыйнай газавай службы МВУ «Барысаўміжрайгаз», — паведамілі карэспандэнту «Звязды» ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. — Трэба было дапамагчы адчыніць дзверы ў кватэрах пяціпавярховага дома па вуліцы Дняпроўскай. Пры апытанні высветлілася, што раней у адной з кватэр на трэцім паверсе былі знойдзены мёртвымі двое пажылых людзей.


Ратаўнікі прыбылі на месца падзей і праніклі ў кватэру, размешчаную па стаяку паверхам ніжэй. Там яны знайшлі яшчэ чатырох загінулых. Сярод іх — двое непаўналетніх, якім было 10 і 17 гадоў...

Канчатковага адказу на тое, чаму за адзін вечар загінулі шэсць чалавек у дзвюх кватэрах шматпавярховага дома, пакуль няма. Супрацоўнікі Следчага камітэта праводзяць усе неабходныя экспертызы, апытваюць сведкаў. Пакуль што дакладна вядома, што ў кватэры, аб якой паступіла паведамленне ў МНС, адчуваўся рэзкі пах газу.

— Першы намеснік старшыні Следчага камітэта каардынаваў працу на месцы здарэння, — зазначыў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч. — Заведзена крымінальная справа па факце неналежнага выканання сваіх абавязкаў службовымі асобамі МВУ «Барысаўміжрайгаз». Разглядаюцца розныя версіі трагедыі. Адна з іх — няспраўнасць газавага абсталявання.

Загаловак у газеце: Не прачнуліся

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».