Вы тут

Беларускія баскетбалісткі пазмагаюцца за пуцёўку ў Рыа


У штаб-кватэры ФІБА адбылося лёсаванне адборачнага турніру па баскетболе на Алімпіяду ў Бразілію. Беларускія дзяўчаты апынуліся ў групе «С», там яны паспрачаюцца за запаветную пуцёўку ў Рыа са зборнымі Карэі і Нігерыі.


Турнір пройдзе з 12 па 19 чэрвеня ў Нанце (Францыя), там выступяць 12 каманд:

Група А: 1. Куба; 2. Новая Зеландыя; 3. Францыя.

Група B: 1. Камерун; 2. Турцыя; 3. Аргенціна.

Група С: 1. Беларусь; 2. Карэя; 3. Нігерыя.

Група D: 1. Венесуэла; 2. Іспанія; 3. Кітай.

Па выніках папярэдняга раўнда каманды, якія занялі 1—2 месцы, выходзяць у наступны круг, дзе пераможцы чвэрцьфіналаў атрымаюць пуцёўкі на Гульні, астатнія чатыры зборныя ў плэй-оф разыграюць апошнюю пятую ліцэнзію на Алімпіяду-2016.

Права выступіць у Рыа ўжо маюць дружыны Бразіліі (краіна-гаспадыня), ЗША, Японіі, Канады, Сенегала, Сербіі і Аўстраліі.

Нагадаем, што на Алімпіядзе-2008 зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Анатоля Буяльскага заняла 6-е месца.

Загаловак у газеце: Пазмагаемся за ліцэнзію

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?