Вы тут

Знае толькі Бог адзіны


Голас зямлі... Роднай зямлі!.. Меладычна-сцішаны, напоўнены тугой і болем, выпакутаваны ў змаганнях за роўнасць і справядлівасць, ён абуджальна-ўпэўнена гучыць у прасторы, пералівістым звонам павольна расплываецца да далягляду...


Спеў Івана Краснадубскага, заслужанага артыста Беларусі, прачула перадае мастацкую задуму аўтараў песні «Знае толькі Бог адзіны». Ён не спявае, ён задуменна-мужна прамаўляе душою пра духоўна-інтэлектуальную еднасць асобы з родным краем, мякка пазначае абрысы беларускіх краявідаў, працятых бязмежнымі людскімі перажываннямі, выказвае надзею на светлую прышласць.

Ігар Лучанок не ўпершыню звярнуўся да творчасці народнага паэта. Песня «Мой родны кут», створаная на адаптаваны тэкст з паэмы «Новая зямля», у выкананні «Песняроў» успрымаецца патрыятычфным гімнам. Да 110-й гадавіны Якуба Коласа кампазітар імкнуўся падрыхтаваць такі вакальны твор, у якім бы вячыста выявілася непаўторная філасофская глыбіня мастацкіх радкоў, высокае паэтычнае майстэрства ў адлюстраванні шматграннага жыццестваральнага духу беларускай зямлі. У аснову новай песні Ігар Міхайлавіч паклаў верш «Роднаму краю», які Якуб Колас з абвостраным успрыманнем рэчаіснасці напісаў у 1914 годзе, якраз напярэдадні грандыёзных грамадскіх узрушэнняў і сацыяльных пераўладкаванняў, што на цэлае стагоддзе істотна змянілі аблічча планеты.

Грамадзянска-патрыятычная пазіцыя Ігара Лучанка прасочваецца ва ўсіх яго творах і робіць іх высокадухоўнымі, шматаблічна выразнымі. І песня «Знае толькі Бог адзіны» абуджае гістарычную памяць, падтрымлівае веру ў светлую будучыню працавітага беларускага народа.

Верш Якуба Коласа

Музыка Ігара Лучанка

Знае толькі Бог адзіны,

Як мне любы лугавіны (2 р.)

І родныя межы,

Стужкі поля і дарогі,

Пустак немыя разлогі (2 р.)

І курганы-вежы.

 

Знае Бог адзін, як мілы

Мне мужычыя магілы (2 р.)

І той крыж драўляны,

Пад каторым косці тлеюць,

Дзе бярозкі зелянеюць (2 р.)

І на дол пясчаны

Майскім ранкам слёзы роняць,

І галінкі ціха клоняць, (2 р.)

І шумяць маркотна.

 

Тут я вырас, ўзгадаваўся,

Дзе спрадвеку

заснаваўся (2 р.)

І бруіць дрыготна

Жаль вялікі і пакута,

Дзе пануе гора люта (2 р.)

І нуда разліта.

 

І я зросся з гэтым горам,

Як віхры-вятры

з прасторам,(2 р.)

Як з загонам жыта.

А я песню заспяваю

Аб знішчоным

гэтым краі,(2 р.)

Дзе нам з вамі жыці.

 

Няхай стогне, няхай плача,

Покуль жыцце

стане йначай, (2 р.)

Плачам аддаецца.

І скрозь цемрадзь і гушчары,

Нібы сонейка

праз хмары, (2 р.)

Свет да нас прарвецца!

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.