Вы тут

У БДУ ўкаранілі ўнікальныя інавацыйныя тэхналогіі адукацыі


На хімічным факультэце Белдзяржуніверсітэта ўкаранілі ўнікальныя для Беларусі інавацыйныя тэхналогіі адукацыі — лекцыйны падкастынг і відэалабараторныя работы. Гэта зусім новая мадэль арганізацыі навучальнага працэсу, якая дапаможа павысіць эфектыўнасць самастойнай пазааўдыторнай і аўдыторнай працы студэнтаў.


Інавацыйны падыход да правядзення заняткаў прадугледжвае стварэнне падкастаў — гукавых або відэафайлаў, якія транслююцца ў інтэрнэце. На хімічным факультэце выбраны фармат «аўдыё + слайд-шоу» і «аўдыё + відэа + слайд-шоу». Скарыстаная тэхналогія дазваляе пры жаданні прыбраць відэа і сканцэнтравацца толькі на слайдах з каментарыямі выкладчыка. У модулі ёсць навігацыя і пошук па словах. Напрыканцы кожнай лекцыі прысутнічае закладка «тэсціраванне», якая дазваляе студэнтам самастойна правяраць свае веды.

Падкасты — выдатны дадатак да традыцыйных лекцый, паколькі актыўна выкарыстоўваюцца пры падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў і экзаменаў. Перавагай метаду з'яўляецца магчымасць паўторнага праслухоўвання лекцый. Студэнт можа неабмежаваную колькасць разоў праглядаць матэрыялы цалкам або па частках у розны час і ў любым месцы. Таксама можна дыстанцыйна асвоіць тэму і пры неабходнасці вярнуцца да яе тлумачэння. Асабліва карысная сучасная тэхналогія для запісу лекцый запрошаных выкладчыкаў.

Інавацыі былі ўкаранёны і пры правядзенні лабараторных практыкумаў для будучых хімікаў. Створаны відэафільмы, у якіх паслядоўна дэманструецца выкананне лабараторных работ самімі студэнтамі. Пры гэтым наглядны матэрыял суправаджаецца аўдыятэкстам з падрабязным апісаннем дзеянняў, тэарэтычнымі палажэннямі і формуламі, неабходнымі для выканання працы..

— Нельга скідваць з рахункаў той факт, што цяперашняе пакаленне маладых людзей — гэта пакаленне інтэрнэту. Таму трэба змяніць ролю выкладчыка і стварыць умовы, якія дазволяць яму адмовіцца ад крэйды і дошкі і пачаць выкарыстоўваць электронныя прадукты, напрыклад створаныя на платформе Web 2.0, — дзеліцца сваім поглядам намеснік дэкана хімічнага факультэта БДУ Таццяна Савіцкая.

Распрацаваныя падкасты і відэалабараторныя работы даступныя на спецыялізаваных сайтах хімічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта — «Інавацыйныя тэхналогіі ў адукацыі», «Зялёная хімія», а таксама на электронным партале ядзерных ведаў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь (http://lar.іnpnet.net/el/belnet/).

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Вучыцца... у любым зручным месцы

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.