Вы тут

Прэзідэнт Указам №30 зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму


На фінансаванне 99 аб'ектаў, уключаных у праграму, плануецца накіраваць Br4 трлн 584,1 млрд, у тым ліку за кошт дзяржаўных капітальных укладанняў — Br1 трлн 156,1 млрд, сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі — Br730  млрд, сродкаў рэспубліканскага дарожнага фонду — Br1 трлн 65,5  млрд, сродкаў на захаванне і пашырэнне сельскагаспадарчых угоддзяў (аб'екты меліярацыі) — Br517 млрд, сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця — Br1 трлн 115,4 млрд.


У 2016 годзе намечана пачаць фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) 19 новых аб'ектаў, у тым ліку 9 жылых дамоў для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот, дзіцячага сада на 190 месцаў у мікрараёне №2, водазабора №2 і кацельні №2 у Астраўцы, другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. З ліку аб'ектаў, якія пачынаюць будавацца, 11 плануецца ўвесці ў эксплуатацыю сёлета.

Усяго ў 2016 годзе ў адпаведнасці з праграмай прадугледжваецца ўвесці 36 аб'ектаў, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Загаловак у газеце: Без малога сто аб'ектаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».