Вы тут

Вызначаны лаўрэаты конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь»


Вызначаны лаўрэаты конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2015 года. Было адзначана 248 тавараў, якія выпускаюцца 143 арганізацыямі Беларусі.


Прадпрыемствам, тавары якіх удастоены звання лаўрэата, будуць уручаны дыпломы і дадзена права размяшчэння лагатыпа конкурсу на таварах і іх упакоўцы, а таксама ў дакументацыі і рэкламных матэрыялах.

У намінацыі «Харчовыя тавары» лаўрэатамі сталі 168 найменняў прадуктаў 84 арганізацый. Па катэгорыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння» вызначаны 46 тавараў-пераможцаў 30 прадпрыемстваў, а ў намінацыі «Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў» — 31 тавар, які выпускаецца 26 арганізацыямі. Звання лаўрэата конкурсу ў намінацыі «Паслугі насельніцтву» ўдастоены 3 арганізацыі.

У прэс-службе Дзяржстандарта адзначылі, што многія прадпрыемствы ўдзельнічаюць у конкурсе штогод і перамагаюць у ім, бо стабільна забяспечваць высокі ўзровень прадукцыі і пашыраюць яе асартымент. Сярод іх — акцыянерныя таварыствы «Савушкін прадукт» (Брэст), «Беллакт» (Ваўкавыск), кіруючая кампанія холдынга «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка» (Віцебск), «Калінка» (Салігорск), Беларускі металургічны завод — кіруючая кампанія холдынга «Беларуская металургічная кампанія» (Жлобін) і іншыя.

— Ёсць прадпрыемствы, якія ўпершыню ўдзельнічалі ў гэтым конкурсе і адразу сталі яго лаўрэатамі. Напрыклад, гэта Ляхавіцкі малочны завод, камбінат «Усход» (Гомельская вобласць), СВК «Прагрэс-Верцялішкі» (Гродзенская вобласць), СВК імя
В.І. Крамко (Гродзенская вобласць), ТАА «ЭФЕКТЫЎНЫЯ СІСТЭМЫ ЎПАКОЎКІ» (Мінская вобласць) і іншыя, — падкрэслілі ў прэс-службе камітэта.

Звесткі аб таварах-лаўрэатах і іх вытворцах размяшчаюцца на сайце Дзяржстандарту (www.gosstandart.gov.by) і ў штогадовым ілюстраваным каталогу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», які рассылаецца ў прадстаўніцтвы нашай краіны за мяжой.

Загаловак у газеце: Найлепшыя тавары краіны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».