Вы тут

Гараскоп стрыжак на люты


2 лютага, аўторак. Самы спрыяльны дзень для стрыжкі валасоў. Стрыжка прынясе з сабой поспех ва ўсіх справах.

3 лютага, серада. Не трэба ніякіх новых прычосак, лепш пачакаць больш прыдатнай сітуацыі з зоркамі.

4 лютага, чацвер. Неспрыяльны час для наведванняў цырульніка. У выніку стрыжкі ў такі дзень можна свядома зрабіць памылкі ў адносінах, пакінуць эмоцыі без кантролю.

5 лютага, пятніца. Парады астролагаў неадназначныя: альбо стрыжэмся і кардынальна змяняем колер, альбо нічога не робім на галаве.

6 лютага, субота. Неспрыяльны час для стрыжкі валасоў. Стрыжка ў гэты дзень прыцягвае няшчасці і страты, у тым ліку і здароўя.

7 лютага, нядзеля. Спрыяльны час для стрыжкі валасоў. Прычоска, зробленая ў гэты дзень, будзе лёгкай і паветранай. Валасы будуць хутка расці.

8 лютага, панядзелак. Выдатны час для ўсяго новага і неардынарнага, можна не толькі падстрыгчыся, але і змяніць колер. Смела эксперыментуйце!

9 лютага, аўторак. Добры дзень для стрыжкі валасоў. У выніку стрыжкі вы атрымаеце прыгажосць і ўнутраную гармонію.

10 лютага, серада. Дваістае становішча Месяца ў знаку задыяка. Неспадзяваны вынік. Можа атрымацца зусім не той вобраз, які вы чакаеце ўбачыць у люстэрку.

11 лютага, чацвер. Нялепшы час для стрыжкі. Высокая верагоднасць пагаршэння стану валасоў.

12 лютага, пятніца. Адмаўляемся ад стрыжкі. Тыя, хто жадае перамен, можа фарбавацца ў светлыя колеры.

13 лютага, субота. Больш плюсаў, чым мінусаў для наведвання цырульні. Вы застаняцеся задаволеныя любымі працэдурамі, што праводзяцца з вашай шавялюрай.

14 лютага, нядзеля. Стрыжка сёння дабавіць вам пачуццёвасці і сексуальнасці. Не губляйце дарам часу, усё ў вашых руках.

15 лютага, панядзелак. Нейтральны дзень. Дзейнічайце паводле асабістага меркавання: часам сам куеш сваё шчасце.

16 лютага, аўторак. У гэты дзень можна сурочыць сябе і сваю прычоску, стрыгчыся не рэкамендуецца.

17 лютага, серада. Стрыжка небяспечная ў падобным тандэме Месяца і сузор'яў, давядзецца крыху пачакаць лепшага спалучэння.

18 лютага, чацвер. Да нажніц не дакранайцеся, а пафарбаваўшыся ў залацістыя тоны, вы зможаце прыцягнуць дадатковыя ўліванні ў ваш бюджэт.

19 лютага, пятніца. Нажніцы схавайце далей. Ахвотнікі вызначыцца, стварыце непаўторную ўкладку з таго, што маецца.

20 лютага, субота. Стрыгчыся можна і трэба, вы атрымаеце дзіўны вынік, а вось мяняць колер пакуль не абавязкова.

21 лютага, нядзеля. Тыя, хто падстрыжэцца сёння, атрымаюць кардынальна новую прычоску. Вы гатовы? Тады наперад.

22 лютага, панядзелак. Завіўкі сёння атрымаюцца максімальна якасныя, стрыгчы валасы можна толькі крыху, не звяртаючыся да вельмі кароткіх прычосак.

23 лютага, аўторак. Спакойны дзень, у які лепш нічога не рабіць, а падумаць, як бы вы хацелі змяніць ваш асабісты вобраз.

24 лютага, серада. Унікальны час для таго, каб удала падстрыгчыся і трохі таніраваць валасы натуральным адценнем. Люстэрка здзівіць вас атрыманым вынікам.

25 лютага, чацвер. Самы лепшы дзень наведвання цырульніка. Атрымаецца цудоўная стрыжка. Адценне для афарбоўвання падбіраем максімальна блізкае да колеру вашых вачэй.

26 лютага, пятніца. Неспрыяльны час для стрыжкі валасоў. Калі стрыгчы валасы ў гэты дзень, то можна прыцягнуць праблемы, перашкоды і хваробы.

27 лютага, субота. У гэты дзень лепш перанесці візіт да цырульніка. Вакол поўна адмоўнай энергіі.

28 лютага, нядзеля. Добры дзень для стрыжкі валасоў. Неадкладна зрабіце што-небудзь з вашай прычоскай, і знешні выгляд зменіць настрой у станоўчы бок.

29 лютага, панядзелак. Хочаце мець густыя валасы і выдатнае здароўе? Тады смела накіроўвайцеся ў цырульню.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».