Вы тут

У Асіповіцкім раёне кот навёў на незаконных паляўнічых


У Асіповіцкім раёне дзяржінспектарам прамую наводку на незаконных паляўнічых падкінуў... кот.


— Ад месца незаконнага палявання характэрныя адбіткі аўтамабільных шын вялі ў вёску Пратасевічы. А ў далейшых пошуках дапамог кот, з якім браканьеры паспелі падзяліцца ладным кавалкам сваёй здабычы: у яго на мордачцы засталіся плямы ад крыві. Жывёла сядзела ля варот дома, побач з якім быў прыпаркаваны «УАЗ», па слядах якога і ішлі нашы работнікі, — расказала прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч.

У доме жылі браты-паляўнічыя, якіх падазравалі ў незаконным промысле. Абодва мелі сезонныя пуцёўкі на здабычу пушной дзічыны, але незаконна здабылі як мінімум двух дзікоў: разабраную тушу і свежыя рэшткі жывёл дзяржінспектары знайшлі падчас агляду дваравых пабудоў. Пазней былі знойдзены шкуры яшчэ чатырох дзікоў, а таксама галава і ногі казулі.

У парушальнікаў канфіскавана 130 кілаграмаў мяса дзічыны і тры паляўнічыя стрэльбы, а таксама 240 бутэлек кантрафактнай гарэлкі «Царскае паляванне».

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Як Васька дапамог

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?