Вы тут

10 медалёў заваявалі нашы барцы на міжнародным турніры ў Парыжы


Менавіта столькі ўзнагарод заваявалі нашы барцы на міжнародным турніры ў Парыжы. Алена Леўчанка мае намер змяніць клуб, гандбольная зборная даведалася, хто яе сапернік у кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2017 года, а Вікторыя Азаранка паднялася ўверх на дзве пазіцыі ў сусветным рэйтынгу ВТА. Самыя актуальныя навіны спорту — у спартыўным аглядзе «Звязды».


1. Беларускія барцы выйгралі дзесяць медалёў на міжнародным турніры ў Парыжы. Алі Шабанаў стаў пераможцам у катэгорыі да 74 кг. Азамат Нурыкаў (да 70 кг) і Аляксандр Гуштын (да 86) заваявалі бронзавыя медалі.

У турніры сярод жанчын пераможцамі ў Парыжы сталі прадстаўніцы зборнай Беларусі Заліна Сідакова (вагавая катэгорыя да 55 кг), Марыя Мамашук (да 63 кг) і Вераніка Іванова (да 58 кг). «Серабро» ў Кацярыны Ганчар (да 55 кг) і Марыны Маркевіч (да 48 кг). Ірына Курачкіна і Надзея Шушко, якія выступалі ў катэгорыі да 53 кг, удастоіліся бронзавых узнагарод.

2. Цэнтравая зборнай Беларусі па баскетболе Алена Леўчанка вяртаецца з кітайскага «Гуандуна» ў турэцкі «Якін Догу», дзе яна гуляла ў мінулым сезоне.

Нагадаем, нядаўна ў некалькіх матчах кітайскага чэмпіянату Алене былі нанесены сур'ёзныя траўмы, пасля чаго Беларуская федэрацыя баскетбола запатрабавала прыняць жорсткія меры ў дачыненні да некарэктных саперніц. Баскетбольны клуб «Шанхай» пасля інцыдэнту аштрафаваны на $500. Гэтую сітуацыю ўжо назвалі самым гучным скандалам сезона ў жаночай баскетбольнай лізе Кітая.

3. Зборная Беларусі па гандболе паспрачаецца з камандай Латвіі за права ўдзельнічаць у фінальным раўндзе чэмпіянату свету — 2017. Сапернік дружыны Юрыя Шаўцова вызначыўся на лёсаванні, якое адбылося ў Кракаве перад фіналам чэмпіянату Еўропы 2016 года.

Адзначым, што права без адбору выступіць на планетарным першынстве наступнага года ўжо мае зборная Францыі (чэмпіён свету і краіна-арганізатар). Таксама прамыя пуцёўкі на чэмпіянат атрымаюць тры найлепшыя каманды ЧЕ-2016 — гэта зборныя Германіі, Іспаніі і Харватыі. Астатнія 12 удзельнікаў фінальнага раўнда ЧЕ-2016 пазмагаюцца за права згуляць на ЧС-2017 у кваліфікацыйным накаўт-раўндзе. 10-12 чэрвеня адбудуцца першыя матчы, 14-16 чэрвеня — у адказ.

4. Вікторыя Азаранка пасля адкрытага чэмпіянату Аўстраліі паднялася на 14-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (ВТА). Перад стартам турніру ў Мельбурне Вікторыя знаходзілася на 16-й пазіцыі. Нагадаем, пераможцай Australіan Open-2016 стала немка Ангеліка Кербер, менавіта яна спыніла нашу Вікторыю ў чвэрцьфінале. Амерыканка Серэна Уільямс, нягледзячы на паражэнне ў фінале ад Кербер, па-ранейшаму з вялікім адрывам узначальвае сусветны рэйтынг

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дзесяць медалёў!

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.