Вы тут

«Рарытэт» з гісторыяй у абмен на новы тэлевізар


Тэлеканал «Беларусь 1» аб'явіў акцыю «Новыя гарызонты». Яна дае магчымасць кожнаму тэлегледачу стаць уладальнікам новага тэлевізара. У выніку будзе адабрана 6 пераможцаў. Акцыя прысвечана 60-годдзю Беларускага ТБ і праводзіцца сумесна з кампаніяй «Гарызонт».


Удзельнікам яе можа стаць кожны, хто пажадае. Для гэтага трэба мець стары тэлевізар маркі «Гарызонт», «Беларусь» ці «Беларусь 1» (аказваецца, і пад такой гандлёвай маркай вялася вытворчасць тэлевізараў на «Гарызонце») і выканаць некалькі ўмоў.

«Неабходна зрабіць фотаздымкі «рарытэта» і падмацаваць іх гісторыяй пра тое, як ён у вас з'явіўся. Калі ў вас захаваліся яшчэ і дакументы на гэты тэлевізар, то сфатаграфуйце і іх (вам яны залічацца пры падвядзенні вынікаў). І самае галоўнае, калі прэтэндэнт трапіць у лік пераможцаў, то ў яго павінна быць магчымасць прыехаць са сваім экспанатам раніцай 12 лютага ў Белтэлерадыёкампанію для ўдзелу ў фінале акцыі», — растлумачыў выканаўчы прадзюсар тэлеканала «Беларусь 1» Яўген Папковіч.

Даслаць свае гісторыі і фотаматэрыялы трэба да 5 лютага на адрас: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9 (пазначыўшы «Беларусь 1» — «НОВЫЯ ГАРЫЗОНТЫ») альбо на адрас электроннай пошты: bеlаrus1@tvr.bу.

Пераможцаў акцыі вызначаць журы ў складзе супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі і ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Гарызонт». І гэтыя шчасліўчыкі 12 лютага стануць гасцямі праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!», дзе змогуць прадэманстраваць свае рарытэтныя экспанаты ў прамым эфіры і стаць уладальнікамі шасці новых тэлевізараў.

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».