Вы тут

Еўропе прадраклі велізарныя паводкі


Значныя тэрыторыі Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў выпадку, калі чалавецтва не прыме неабходных захадаў, праз 30-70 гадоў будуць знаходзіцца пад пагрозай затаплення з-за глабальнага пацяплення.


Такі прагноз змяшчаецца ў дакладзе Еўрапейскага агенцтва па навакольным асяроддзі. Кліматолагі мяркуюць, што да 2050 года эканамічны ўрон ад паводак узрасце ў пяць разоў, а да 2080-га — у 17. Сярод тэрыторый, якія знаходзяцца пад пагрозай, называюцца нізінныя раёны, размешчаныя ў далінах буйных рэк (перш за ўсё Рэйна і Дуная). У перыяд паміж 1980 і 2010 гадамі ў 37 еўрапейскіх краінах было зарэгістравана 3563 паводкі. Найбольшая колькасць бедстваў адбылася ў 2010-м (321 паводка ў 21 краіне). Больш за ўсё пацярпелых было ў Італіі (6,7 мільёна чалавек), а больш за ўсіх пацярпела Венгрыя (18 працэнтаў плошчы, 1,8 мільёна чалавек).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».