Вы тут

Алімпійскія гульні азмрочыць ліхаманка Зіка?


Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) прызнала вірус ліхаманкі Зіка, які распаўсюджваецца на паўднёваамерыканскім кантыненце, пагрозай сусветнага маштабу. А ўлады Бразіліі рэкамендавалі цяжарным жанчынам прапусціць летнія Алімпійскія гульні 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра з-за распаўсюджвання ліхаманкі.


Па стане на 31 студзеня ў Калумбіі было выяўлена больш як 20,2 тысячы выпадкаў заражэння ліхаманкай Зіка. Сярод хворых — 2,1 тысячы цяжарных жанчын. 27 студзеня першы заражаны вірусам Зіка быў выяўлены ў ЗША. Па прагнозах СААЗ, вірусам Зіка могуць захварэць ад трох да чатырох мільёнаў чалавек на тэрыторыі Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Генеральны дырэктар СААЗ Маргарэт Чэн заявіла, што сітуацыя патрабуе скаардынаванай міжнароднай рэакцыі. Аднак пры гэтым няма неабходнасці ўводзіць абмежаванні на паездкі або гандаль.

Вірус Зіка ўпершыню быў выяўлены ў 1947 годзе ва Угандзе ва ўзоры, узятым у малпы, але да нядаўняга часу ён лічыўся бяспечным для чалавека. У 2015 годзе вірус трапіў з Афрыкі і Азіі ў Паўднёвую Амерыку, пасля чаго вельмі хутка распаўсюдзіўся па мацерыку. На сённяшні дзень выпадкі заражэння зарэгістраваныя ў 23 краінах і тэрыторыях рэгіёна. Заражэнне чалавека адбываецца праз укусы камароў.

Вірус Зіка не адносіцца да ліку смяротных. Нягледзячы на тое, што ён яшчэ не забіў ніводнага чалавека, існуе цэлы шэраг прычын яго баяцца, асабліва цяжарным жанчынам. З'яўленне віруса ў некаторых рэгіёнах суправаджалася рэзкім павелічэннем колькасці выпадкаў нараджэння дзяцей з чэрапам анамальна малых памераў і выпадкаў сіндрому Гіёна-Барэ.

Наяўнасць прычынна-выніковай сувязі паміж заражэннем вірусам Зіка і развіццём прыроджаных парокаў і неўралагічных сіндромаў пакуль не даказана, але ёсць сур'ёзныя падазрэнні, што такая сувязь існуе.

Эксперты СААЗ канстатуюць, што арэал распаўсюджвання разносчыкаў віруса вельмі шырокі. Да таго ж у гэтым годзе ўмовы надвор'я, звязаныя з характарыстыкамі цячэння Эль-Ніньё, будуць спрыяць сур'ёзнаму росту папуляцыі камароў.

Тым не менш ні лекаў, ні вакцыны супраць віруса, ні сродкаў экспрэс-дыягностыкі пакуль не існуе. Дзве буйныя фармацэўтычныя кампаніі (Glaxosmіthklіne і Санофі СА) толькі разглядаюць магчымасць стварэння вакцыны супраць віруса Зіка.

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.