Вы тут

Ганконг зноў лепшы


Ганконг (у кітайскай класіфікацыі -- спецыяльны адміністрацыйны раён Сянган) у 22-гі раз запар прызнаны самай свабоднай эканомікай свету. Пра гэта сведчаць вынікі штогадовага даследавання, апублікаваныя амерыканскім фондам "Спадчына", паведамляе агенцтва “Сіньхуа”.


Ганконг атрымаў 88,6 бала са 100 магчымых па паказчыку "індэкс эканамічнай свабоды". Гэта значна вышэй сярэдняга сусветнага ўзроўня (60,7 бала). Аўтары справаздачы мяркуюць, што ўмераная эканамічная палітыка, найвышэйшая ступень рынкавай адкрытасці навакольнаму свету, выкананне фінансавай дысцыпліны, устойлівая і празрыстая судовая сістэма, паўнавартаснае забеспячэнне правоў уласнасці на маёмасць спрыяюць захаванню за Ганконгам статусу перадавога міжнароднага гандлёвага і фінансавага цэнтра.

На другім месцы рэйтынга аказаўся Сінгапур, які атрымаў 87,8 бала. За ім  ідзе Новая Зеландыя (81,6 бала).

Свабодныя рынкавыя прынцыпы -- аснова  ўстойлівага развіцця і росквіту мегаполіса, адзначыў прадстаўнік сянганскай адміністрацыі, падкрэсліўшы, што рашучасць адміністрацыі абараніць эканамічную свабоду не зменіцца.

Справаздача "Індэкс эканамічнай свабоды" штогод апублікуецца фондам "Спадчына" супольна з газетай ""Уол-стрыт джорнал" на падставе разлікаў па дзесяці асноўных катэгорыях, такіх як дзелавая, гандлёвая, фіскальная свабода, выдаткі ўрада, валютная, інвестыцыйная, фінансавая свабода, забеспячэнне правоў уласнасці на маёмасць, узровень непадкупнасці і свабода працы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».