Вы тут

Школьнікі з Ходасаў перамаглі ў алімпіядзе «Эрудыты планеты» у Маскве


Чацвёрты раз каманда Ходасаўскай сярэдняй школы Мсціслаўскага раёна брала ўдзел у міжнароднай інтэлектуальнай алімпіядзе «Эрудыты планеты», якая праходзіла ў Маскве. І калі ў першы раз школьнікі былі восьмымі, потым шостымі, летась у агульнакамандным заліку занялі чацвёртае месца, дык на гэты раз іх чакала доўгачаканая перамога.


— Алімпіяда патрэбна, каб развіваць у дзяцей творчыя здольнасці, раскрываць інтэлектуальны патэнцыял і выяўляць новыя таленты. Удзел у ёй дазваляе школьнікам пашырыць свой кругагляд, прымяніць уласныя веды, эрудыцыю і лагічнае мысленне, праявіць уменне прымаць рашэнні ў нестандартнай сітуацыі і здольнасць працаваць у камандзе ва ўмовах абмежаванага часу, — расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ходасаўскай сярэдняй школы Тарэса Сямёнава.

Сёлета на алімпіяду ў Маскву з'ехалася больш за 150 удзельнікаў, якія прадстаўлялі 25 найлепшых камандаў з устаноў адукацыі Расіі, Беларусі, Эстоніі і Таджыкістана. Усе каманды былі падзелены на чатыры ўзроставыя групы. Каманда Ходасаўскай школы выступала ў юнацкай групе, у якой спаборнічалі 54 удзельнікі. У расійскай сталіцы Мсціслаўскі раён і саму Беларусь прадстаўляла каманда «Новы дзень» у складзе Вадзіма Налівайкі, Дзіяны Крупскай, Іны Валошынай, Яны Дзядковай, Марыі Зямцовай і Святланы Рыбаковай. Рыхтаваў удзельнікаў да спаборніцтваў настаўнік інфарматыкі Аляксандр Уладзіміравіч Сямёнаў.

Асноўнымі конкурсамі алімпіяды былі «Візітная картка», інтэлектуальнае тэсціраванне, лагічныя і займальныя задачы, інтэлектуальнае мнагаборства і брэйн-рынг. Па іх выніках школьнікі прывезлі з Масквы не толькі дзесяць кубкаў у розных намінацыях, але і сертыфікат на 100 тысяч расійскіх рублёў для адпачынку ў гатэлі «Эдэльвейс» у Адлеры. Апроч непасрэдна спаборніцтваў дзецям запомнілася наведванне маскоўскага Крамля і сабора Васілія Блажэннага, прагулка па культурна-забаўляльным комплексе «Крэмль у Ізмайлаве», наведванне карабля Пятра І, кавальскага двара і яшчэ шмат чаго іншага.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Інтэлектуалы з Ходасаў перамаглі ў Маскве

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.