Вы тут

«Падабаецца дапамагаць іншым»


Праект «Мінскі ўніверсітэт трэцяга ўзросту», скіраваны на навучанне пажылых людзей, дзейнічае з 2013 года. За гэты час дзякуючы яму па розных праграмах адвучыліся больш за дзве тысячы пенсіянераў. Пажылыя людзі вывучаюць замежныя мовы, асвойваюць фотасправу і ландшафтны дызайн, журналістыку і псіхалогію, краязнаўства, займаюцца лячэбнай гімнастыкай. Сёлета ўніверсітэт прапанаваў навучанне па 19 напрамках. Гэта стала магчымым дзякуючы валанцёрам-выкладчыкам. У ролі настаўнікаў выступаюць самі пенсіянеры, працуючыя спецыялісты, а таксама студэнты. З адным з іх я сустрэлася і нават пабывала ў яго на занятках. Гэта Мікіта Хазаў, вельмі актыўны малады чалавек. Яму 21 год, вучыцца хлопец на завочным аддзяленні Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта.


...і скач­кі з вы­шы­ні.

— Што цябе падштурхнула да валанцёрскай дзейнасці?

— Я добраахвотна дапамагаў людзям яшчэ да таго, як прыйсці сюды. Зімой мінулага года, калі ў мяне была сесія, выпадкова ўбачыў аб'яву, з якой вынікала, што існуе такі праект і патрабуюцца валанцёры для працы выкладчыкамі. Мне прапанавалі весці курсы камп'ютарнай асветы. А паколькі я разбіраюся ў гэтай справе, стала цікава паспрабаваць сябе ў ролі выкладчыка, навучаць іншых, захацелася набыць пэўны вопыт. Паспрабаваў, і ў мяне атрымалася.

— Ці патрабуецца спецыяльная падрыхтоўка, каб працаваць выкладчыкам?

— Сёлета пры ўніверсітэце адкрыўся цэнтр валанцёраў, дзе кожны можа прайсці навучанне і атрымаць дапамогу ў рэалізацыі ўласнай ініцыятывы.

— Як удаецца сумяшчаць вучобу і пастаянную працу з валанцёрствам?

— Я вучуся на завочным аддзяленні. І калі рацыянальна размеркаваць свой час, то яго хапае і на напісанне кантрольных работ, і на падрыхтоўку да экзаменаў, і на валанцёрскую дзейнасць, а таксама на такія любімыя заняткі, як парашутныя скачкі летам і скалалажанне ўзімку. Працую я на скаладроме, а раней — у краме камп'ютарнай тэхнікі. Да таго ж я малады, а маладым усё пад сілу!

— Ёсць цяжкасці ў наладжванні стасункаў з пажылымі людзьмі? Усё ж вялікая розніца ва ўзросце...

— Пакуль ніякіх праблем не было. У прынцыпе, пры жаданні з любым чалавекам можна знайсці агульную мову. Людзі пажылога ўзросту — не выключэнне. Асабіста са мной яны даволі лёгка ідуць на кантакт. Відавочныя цяжкасці ў іншым: не ўсе навучэнцы лёгка засвойваюць матэрыял. Стараюся тлумачыць, паўтараць па некалькі разоў.

— Цікава было б падрабязней даведацца аб тваёй выкладчыцкай працы.

— Заняткі праводжу ў адпаведнасці з планам, які ўключае такія раздзелы, як базавае карыстанне ПК, карыстанне інтэрнэтам, сацыяльнымі сеткамі, поштай. Можам навучыць пажылых людзей аплачваць камунальныя паслугі або тэлефон праз інтэрнэт. Курсы карыстання тэхнікай Apple праводзяцца толькі другі раз, таму спецыяльнай праграмы няма, я склаў для сябе прыкладны план, па якім і працую.

Ся­род за­хап­лен­няў Мі­кі­ты ска­ла­ла­жан­не...

— Увогуле, валанцёрства для цябе — гэта...

— ...Усведамленне таго, што раблю добрыя справы. Я даволі камунікабельны чалавек, і мне падабаецца сам працэс стасункаў з людзьмі. А яшчэ прыемна, што слухачы ўдзячны табе і цэняць інфармацыю, якую даеш ім. Акрамя праекта «Мінскі ўніверсітэт трэцяга ўзросту», планую яшчэ дапамагаць у фонде «Шанц» і ў грамадскай арганізацыі «Разуменне».

На мой погляд, жыццё — гэта пастаянны пошук сябе. Праца павінна прыносіць не толькі матэрыяльнае забеспячэнне, але і маральнае задавальненне.

Пра аўтара

— Я вельмі люблю тварыць: маляваць, плесці кошыкі, пісаць, — расказвае пра сябе 16-гадовая аўтарка. — У вольны ад вучобы час спрабую здымаць кароткаметражкі і рабіць сваю агучку мультфільмаў. Мне не падабаецца звычайнасць і манатоннасць. Аддаю перавагу жывым стасункам.

Больш за ўсё дзяўчына не пераносіць несправядлівасць. Любіць дапамагаць людзям, марыць змяніць свет да лепшага. Таксама ёй падабаецца назіраць за людзьмі і асэнсоўваць іх учынкі. Настасся не выключае, што ў будучым можа звязаць свой далейшы лёс з прафесіяй журналіста.

Настасся Гарост, вучаніца 10 класа Ліцэя БДУ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».