Вы тут

Адбыўся выпуск авіяцыйных спецыялістаў ваеннага факультэта БДАА


Адбыўся чарговы выпуск авіяцыйных спецыялістаў ваеннага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. Больш за іх вучацца толькі ўрачы. 22 кадравыя афіцэры, 8 прапаршчыкаў і 21 афіцэр запасу атрымалі дыпломы падчас урачыстай цырымоніі ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.


Упершыню авіяцыйныя спецыялісты пакінулі сцены навучальнай установы ў іншым статусе — летась Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж быў пераўтвораны ў Беларускую дзяржаўную акадэмію авіяцыі.

— Тое, што афіцэры і прапаршчыкі атрымліваюць свае званні ў той час, калі ўстанова адукацыі знаходзіцца ў новым статусе, надзвычай важна, — лічыць рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі Рыгор ЛАЎШЭНКА. — Павялічваецца значнасць атрыманых ведаў і ўменняў, а магчымасці і перспектывы навучэнцаў набываюць новая якасці.

За 40 гадоў існавання ваеннага факультэта па праграмах афіцэраў запасу падрыхтавана некалькі тысяч спецыялістаў грамадзянскай авіяцыі, 206 прапаршчыкаў. Толькі за апошняе пяцігоддзе са сцен ВНУ выпушчана 117 кадравых афіцэраў для Ваенна-паветраных сіл і
войск супрацьпаветранай абароны.

Прарэктар акадэміі па дзяржаўнай авіяцыі — начальнік ваеннага факультэта Уладзімір СІЛІН ганарыцца сённяшнімі выпускнікамі. «Асабіста для мяне гэта ўнікальны выпуск, бо кожнага ведаю — ад набору да завяршэння адукацыі, — гаворыць палкоўнік. — Упэўнены, што з іх атрымаюцца добрыя спецыялісты».

kanyuta@zvіazda.by

Фо­та БЕЛ­ТА

Загаловак у газеце: Набраць вышыню

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».