Вы тут

Адносіны з ПАСЕ наладжваюцца


Парламенцкая асамблея Савета Еўропы хацела б бачыць Рэспубліку Беларусь у еўрапейскай сям'і, а прадстаўнікоў парламента нашай краіны — у ПАСЕ. Пра гэта — Мікалай Самасейка, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, які на гэтым тыдні прыняў удзел у пасяджэнні Камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі.


— У Страсбургу былі праведзены сустрэчы з кіраўніцтвам Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы — са старшынёй гэтай арганізацыі Педра Аграмонтам, з генеральным сакратаром Войцехам Савіцкім, з кіраўніком дырэктарата Савета Еўропы Аляксандрам Гессэлем, дакладчыкам па Беларусі Андрэа Рыгоні, — адзначыў дэпутат. — Ва ўсіх гэтых сустрэчах лейтматывам было жаданне бачыць парламентарыяў нашай краіны ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.

Адказваючы на пытанне наконт таго, як еўрапейскія парламентарыі ставяцца да пашырэння ўзаемадзеяння з Беларуссю, Мікалай Самасейка сказаў, што іх настрой у дачыненні да нашай краіны ён назваў бы «асцярожным аптымізмам».

— Яны ўскладаюць вялікія надзеі на далейшае супрацоўніцтва з парламентам нашай краіны, — абгрунтаваў дэпутат. — Мы знаходзім усё больш пунктаў судакранання — не толькі па асноўных пытаннях, якія з'яўляліся цэнтральнымі на парадку дня нашага супрацоўніцтва, але і па іншых альтэрнатыўных кірунках, такіх як гандаль людзьмі, карупцыя, наркатрафік, праблемы міграцыі, змены ў выбарчым заканадаўстве.

Чаму нашай краіне важна ўдзельнічаць у ПАСЕ?

— Удзел у дзейнасці ПАСЕ, а на першым этапе гэта, натуральна, атрыманне статусу спецзапрошанага, даў бы нашай краіне магчымасць прысутнічаць на ўсіх еўрапейскіх пляцоўках з правам выказвання свайго погляду па любых пытаннях, — заявіў Мікалай Самасейка. — Гутарка аб аднаўленні статусу спецзапрошанага ішла на ўсіх сустрэчах. Але калі гэта можа здарыцца — не адкажа ніхто. Згодна з рэзалюцыяй ПАСЕ ад чэрвеня 2009 года, статус спецзапрошанага можа быць вернуты беларускаму парламенту толькі пры ўмове адмены або ўвядзення мараторыю на смяротнае пакаранне. Як на афіцыйных сустрэчах, так і ў кулуарах, размаўляючы з прадстаўнікамі ПАСЕ, я звярнуў увагу на тое, што, магчыма, цяпер яны і шкадуюць, што прынялі раней такую рэзалюцыю з канкрэтнай умовай, але еўрапейцы — гэта педанты, і, відаць, не трэба спадзявацца на тое, што яны адступяць ад гэтай умовы. Рэспубліцы Беларусь рана ці позна прыйдзецца вырашаць пытанне па гэтай праблематыцы для аднаўлення статусу спецзапрошанага.

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».