Вы тут

Электронная бібліятэка БДУ - у сотне лепшых універсітэцкіх бібліятэк


Па звестках апошняга рэйтынгу «Rankіng Web of World Reposіtorіes» яна размясцілася на сотым месцы сярод бібліятэк універсітэтаў і заняла 114-е месца сярод усіх уключаных у рэйтынг інфармацыйных рэсурсаў.


Акрамя таго, электронны рэпазіторый БДУ заняў другое месца ў рэйтынгу бібліятэк краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Усяго было праранжыравана каля 2 тысяч 300 рэсурсаў.

Як патлумачылі ў прэс-службе БДУ, методыка рэйтынгу ўключае ацэнку колькасці дакументаў, загружаных у электронную бібліятэку; колькасць знешніх спасылак на рэсурсы; колькасць загружаных файлаў; «вагу» навуковых публікацый па дадзеных Google Scholar.

Фундаментальная бібліятэка БДУ адна з першых у Беларусі распачала працу па рэгістрацыі ў сусветных базах даных паўнатэкставых навуковых публікацый, навучальных і метадычных матэрыялаў навукоўцаў і выкладчыкаў універсітэта, а таксама часопісаў, якія выдаюцца ў БДУ. Акрамя таго, бібліятэка Белдзяржуніверсітэта ўкараніла працэс пераводу наяўных у сваім фондзе дакументаў у электронны фармат, што дазволіць у далейшым зрабіць іх даступнымі для ўсёй сусветнай супольнасці. У цяперашні час, дзякуючы сумеснай працы Фундаментальнай бібліятэкі і ўсіх структурных падраздзяленняў універсітэта, у сховішчах электроннай бібліятэкі БДУ знаходзіцца каля 85 тысяч паўнатэкставых публікацый навукоўцаў і выкладчыкаў універсітэта (у 2013 годзе іх было 40 тысяч).

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Веды... з электроннага сховішча

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.