Вы тут

Брытанская студэнтка патрабуе пажыццёвага забеспячэння шакаладам


Брытанская студэнтка Сайма Ахмад запатрабавала ад кампаніі Nestle пажыццёвага забеспячэння шакаладам пасля таго, як купіла восем упаковак шакаладных батончыкаў KіtKat, якія вырабляюцца кампаніяй, і не знайшла ні ў адным з іх вафель, паведамляе The Daіly Maіl.


Паводле слоў 20-гадовай студэнткі юрыдычнага факультэта лонданскага Кінгс-каледжа, яна набыла ўпакоўку бракаваных шакаладных батончыкаў за 2 фунты стэрлінгаў (каля Br28 тысяч) у снежні мінулага года. «Яны [Nestle] рэкламуюць унікальную канцэпцыю KіtKat, але я такая засмучаная тым, што купіла», — адзначыла дзяўчына. Ахмад сказала, што толькі ў KіtKat рэкламуецца «ўнікальнае спалучэнне вафель з шакаладам», фанатам якіх яна з'яўляецца. У лісце, накіраваным у Nestle, студэнтка выказала надзею на тое, што кампанія прынясе ёй прабачэнні і надалей стане «надаваць больш увагі якасці сваёй прадукцыі». Пры гэтым яна адзначыла, што «страціла веру ў Nestle» і ёй былі нанесеныя фінансавыя і маральныя страты. Ахмад таксама запатрабавала ад кампаніі пажыццёвых бясплатных паставак KіtKat, каб, паводле яе слоў, кантраляваць іх якасць, у адваротным выпадку яна распачне «юрыдычныя захады».

Загаловак у газеце: Ранімая студэнтка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».