Вы тут

У музеі Якуба Коласа прайшла вечарына ў гонар 90-годдзя М. Міцкевіча


У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшла вечарына, на якую ўдзячныя госці сабраліся, каб вітаць сына Якуба Коласа — Міхася Міцкевіча з яго 90-годдзем і добрымі словамі ўспомніць Марыю Каменскую ў сувязі са 125-годдзем з дня нараджэння.


Малодшы сын народнага песняра Беларусі дзяліўся сваёй памяццю пра маці — Марыю Дзмітрыеўну. Трох сыноў-дубочкаў выгадавала яна разам з мужам-паэтам. Прыняла на свае плечы шматлікія клопаты, вырашэннем якіх толькі спрыяла творчаму плёну Коласа. Вечарына ў музеі, на якую віншаваць Міхася Канстанцінавіча і ўвогуле чарговы раз вітаць цёплую Коласаўскую сям'ю прыйшлі пісьменнікі, навукоўцы, блізкія музею людзі, прайшла на адным дыханні. Усе з зачараваннем слухалі не толькі доктара тэхнічных навук Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча, але і яго дачку, унучку Якуба Коласа — Марыю Міхайлаўну Міцкевіч. Прыемна было слухаць, бачыць у шчырай атмасферы скарбніцы Коласаўскай памяці Радзіма Гарэцкага, Васіля Зуёнка, Казіміра Камейшу, Яўгена Хвалея, Анатоля Валахановіча, Міколу Мятліцкага, Анатоля Вярцінскага, Тадэвуша Стружэцкага ды шмат каго яшчэ.

Падарункам Міхасю Канстанцінавічу Міцкевічу ад Выдавецкага дома «Звязда» стала кніга Наталлі Міцкевіч «Доўгая дарога ад Янкі Маўра да дома Якуба Коласа», якая толькі што пабачыла свет.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Цяпло Коласаўскай сям'і

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.