Вы тут

У нядзелю — новая хваля цяпла


У гэты дзень тэмпература паветра будзе дасягаць плюс 8-10 градусаў.

Такога мяккага лютага айчынныя сіноптыкі яшчэ не адзначалі — тэмпературны фон адпавядае амаль што пачатку красавіка. Будзе анамальна цёпла і надалей, упэўнены спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу нашым надвор'ем будзе кіраваць малаактыўны атмасферны фронт, які змяшчаецца з Заходняй Еўропы. Толькі месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу, які ўдзень будзе пераходзіць у дождж. У асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра складзе ад мінус 5 градусаў да 1 цяпла, удзень чакаецца ўжо ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, а па захадзе — да 6 цяпла.

Амаль сапраўдная вясна чакаецца ўжо ў нядзелю. Тады на тэрыторыю краіны пачнуць паступаць больш цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы. Уначы і раніцай месцамі пройдуць невялікія ападкі, а ўдзень будзе пераважна суха. Уначы і раніцай чакаюцца слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да 3 цяпла, удзень — плюс 2—7 градусаў, а па паўднёвым захадзе краіны — да 8—10 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у першай палове наступнага тыдня тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў і паветраных мас, якія рухаюцца да нас з боку паўднёвага захаду Еўропы. Таму і надалей чакаецца няўстойлівае і вельмі цёплае для лютага надвор'е.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.

Эканоміка

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Пра што абавязкова трэба падумаць перад тым, як браць на сябе фінансавыя абавязацельствы перад банкам?

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.