Вы тут

Спагнанне штрафаў з даўжнікоў праз інфармацыйныя тэхналогіі


Нізкая плацежаздольнасць даўжнікоў і пашырэнне практыкі фотафіксацыі розных правапарушэнняў павялічваюць колькасць дакументаў, якія разглядаюць судовыя выканаўцы Беларусі: да 200 спраў у месяц на аднаго работніка. Гэта перавышае норму ўдвая. Вырашэнню праблемы перагружанасці выканаўцаў дапамагае ўкараненне ў іх працу інфармацыйных тэхналогій.


— Раней прыставы друкавалі дакументы на машынцы і накіроўвалі папяровыя запыты ў розныя інстанцыі. Гэта патрабавала шмат працы і грошай, павялічвала час правядзення выканаўчых дзеянняў, што ў выніку сказвалася на тэрмінах вяртання доўгу спагнаннікам, — зазначыў на калегіі міністэрства Алег СЛІЖЭЎСКІ, міністр юстыцыі Беларусі. — Цяпер судовыя выканаўцы маюць добрую камп'ютарную тэхніку і доступ да 13 базаў розных дзяржаўных органаў (МУС, фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, Мінтранс, Белтэлекам, усе аператары мабільнай сувязі і іншыя). Гэта дазваляе аператыўна атрымоўваць максімальную інфармацыю пра плацежаздольнасць даўжнікоў і тэрмінова накіроўваць сысканне на іх маёмасць, або накладаць пэўныя абмежаванні на дзеянні такіх асоб, напрыклад забараніць кіраваць аўтамабілем ці выязджаць за мяжу.

Тым не менш нават пры гэтых мерах на аднаго выканаўцу прыходзіцца да 10 спраў у дзень. А на выкананне толькі адной з іх, калі патрэбна вынясенне працэсуальных дакументаў, выхад па месцы знаходжання даўжніка, накладанне арышту на маёмасць пры адсутнасці добраахвотных выплат, рэалізацыя гэтай маёмасці і вяртанне грошай спагнанніку, можа спатрэбіцца не адзін месяц.

На карысць грамадзян, юрыдычных асоб і дзяржавы судовымі выканаўцамі ў 2015 годзе спагнана 8,7 трлн рублёў.

— Усе дзяржаўныя органы, якія выносяць пастановы аб накладанні адміністрацыйных спагнанняў, павінны ўяўляць, як на практыцы будзе спагнаны доўг, — лічыць міністр юстыцыі. — Ужо на першапачатковай стадыі, на момант складання пратакола, можна прагназаваць магчымасці выканання пастанановы, адсачыўшы інфармацыю, ці працуе даўжнік. Калі ён не працуе, то можна хоць бы накласці забарону на адчужэнне маёмасці (на той жа мабільны тэлефон), які ў выпадку нявыплаты пойдзе ва ўлік спагнання.

Летась на сайце Міністэрства юстыцыі ў тэставым рэжыме запрацаваў сэрвіс «Рэестр даўжнікоў», увайсці ў які можна па спасылцы http://mіnjust.gov.by/vіpclіent/. Увядзенне імя, прозвішча, імя па бацьку і ідэнтыфікацыйнага нумару плацельшчыка (фізічнай асобы), або наймення і ўліковага нумара (юрыдычнай) выдае звесткі пра выканаўцаў дакументаў у дачыненні да пэўнай асобы, якія знаходзяцца ў працы больш за тры месяцы. Такім чынам можна будзе вырашыць, ці трэба мець справы з чалавекам: пазычаць яму грошы або нешта купляць. Рэестр працягвае папаўняцца. Да ўкаранення ў сістэму агульнага доступу запланавана бясплатная праграма пад працоўнай назвай «АІС ПРВ» — Аўтаматызаваная Інфармацыйная Сістэма Прымусовага Выканання.

У планах міністэрства на 2016 год падпісанне пагадненняў на атрыманне доступу да інфармацыйных базаў яшчэ пяці ведамстваў. Працу з Нацыянальным банкам Беларусі па ўкараненні сістэмы электроннага дакументазвароту поўнасцю плануецца рэалізаваць у 2017-м. Гэта дазволіць аператыўна атрымліваць інфармацыю пра стан рахункаў даўжнікоў і спаганяць грошы з гэтых рэсурсаў. Усе прапановы міністэрства па ўдасканаленні працы з даўжнікамі ўнесены ў праект закона «Аб выканаўчай вытворчасці», які рыхтуецца да другога чытання ў парламенце.

Загаловак у газеце: Па рашэнні суда

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.