Вы тут

Судмедэксперты розных краін гатовы да ўзаемнай падтрымкі


Ян дэ Кіндар, старшыня ENFSІ, генеральны дырэктар Нацыянальнага інстытута крыміналістыкі і крыміналогіі Бельгіі, адзначыў, што супрацоўніцтва з Беларуссю для еўрапейскіх судовых экспертаў даволі важнае, і арганізацыя гатова прадаставіць беларускім калегам сваю падтрымку і разгледзець пытанне прыняцця нашай краіны ў свае шэрагі.


Старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Андрэй Швед паведаміў, што беларускі бок гатовы дапамагаць замежным калегам інфармацыяй, напрыклад, у барацьбе з наркотыкамі. Так званыя «дызайнерскія» наркотыкі ў Еўрасаюз часцяком паступаюць з усходу, і Беларусь атрымлівае інфармацыю пра іх значна раней, чым еўрапейскія калегі. У Дзяржкамітэце адзначылі, што наша судова-экспертнае ведамства таксама зацікаўлена ў развіцці міжнароднага супрацоўніцтва як з еўрапейскай арганізацыяй, так і з асобнымі еўрапейскімі ўстановамі.

Што цікава, сустрэча мусіла адбыцца ў Лондане, але па ініцыятыве ENFSІ, якая аб'ядноўвае 64 экспертныя ўстановы ў 36 краінах, яе перанеслі ў сталіцу Беларусі.

taras@zviazda.by

Загаловак у газеце: Гатовы да ўзаемнай падтрымкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.