Вы тут

Беларусь падзеліцца здабыткамі ў сацыяльнай сферы


У гэтыя днi беларуская дэлегацыя бярэ ўдзел у чарговай сесii камiсii сацыяльнага развiцця Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый. Пра гэта падчас брыфiнгу расказаў начальнiк упраўлення iнфармацыi -- прэс-сакратар Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi Дзмiтрый Мiрончык.


"З 3 па 12 лютага ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку праходзiць 54 сесiя камiсii сацыяльнага развiцця ААН. Рэспублiка Беларусь уваходзiць у склад яе 46 членаў", -- паведамiў ён. Беларуская дэлегацыя прымае ўдзел у агульнай дыскусii па паляпшэннi становiшча iнвалiдаў, моладзi, пажылых людзей i сям'i, дзелiцца ўласным вопытам i здабыткамi ў гэтай сферы. Таксама наша краiна праявiць сябе ў працы групы сяброў сям'i, якая адбываецца паралельна сесii, дзе сумесна з iншымi краiнамi i арганiзацыямi правядзе мерапрыемствы па тэматыцы барацьбы з гандлем людзьмi i ролi сям'i ў сучасным свеце.

Мiнiстэрства замежных спраў рыхтуецца i да мерапрыемстваў, прысвечаных 30-годдзю аварыi на Чарнобыльскай АЭС. МЗС ужо запрасiла МАГАТЭ, Сусветную арганiзацыю аховы здароўя, Дзiцячы фонд ААН ЮНIСЕФ, а таксама краiны-донары, якiя прымаюць актыўны ўдзел у дапамозе пацярпелым раёнам Беларусi, -- Японiю, Германiю, Iталiю. Запрашэннi накiраваны Украiне i Расii, як дзяржавам, якiя таксама моцна пацярпелi ад аварыi.

У гэтыя днi асаблiвая ўвага мiнiстэрства будзе ўдзяляцца ўзаемадзеянню з шэрагам еўрапейскiх краiн. Нядаўна скончыўся вiзiт дэлегацыi Еўрапейскай камiсii на чале са спецыяльным дарадцам па асаблiвых даручэннях генеральнага дырэктарата па гандлi Еўракамiсii Петарам Балашам. Падчас кансультацыi ў МЗС Беларусi бакi абмяркоўвалi пытаннi гандлёвага супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i Еўрапейскiм саюзам. Дакладней, узаемнага доступу на рынкi, перспектыў далучэння нашай краiны да Сусветнай гандлёвай арганiзацыi, узаемадзеяння памiж ЕС i ЕАЭС, а таксама правядзення Беларуска-еўрапейскага iнвестыцыйнага форуму ў Аўстрыi пры падтрымцы Еўрапейскай камiсii. Ужо ў блiжэйшыя днi Беларусь наведае генеральны сакратар аўстрыйскага МЗС Мiхаэль Лiнхарт i адкрые пасольства Аўстрыi ў нашай краiне. Тым часам у Рызе Беларусь i Латвiя абмяркоўвалi ўсталяванне раўнапраўных кантактаў памiж Еўразiйскiм эканамiчным i Еўрапейскiм саюзамi.

Чакаецца, што 9 лютага ў Беларусi з рабочым вiзiтам будзе знаходзiцца генеральны дырэктар МЗС Вялiкабрытанii па палiтычных пытаннях сэр Сайман Гас. Вiзiт мусiў адбыцца яшчэ ў снежнi мiнулага года. Адказваючы на пытанне "Звязды", чаму так атрымалася, Дзмiтрый Мiрончык растлумачыў, што вiны беларускага боку ў перанясеннi даты няма i гэта адбылося з-за тэхнiчных праблем з брытанскага боку. "Затое сустрэць спадара Гаса пашанцуе ўжо новаму паслу Вялiкабрытанii Фiёне Гiб", -- заўважыў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».