Вы тут

Расследаванне ідзе...


На сустрэчы з журналістамі пасля аператыўнай нарады ў Брэсце старшыня Следчага камітэта краіны Іван НАСКЕВІЧ сказаў, што бягучы год следчыя краіны вызначылі для сябе годам дадатковых мер па кампенсацыі ўрону, які нанесены фактам злачынства альбо правапарушэння.


Бо пацярпелым часта не так важна, якое пакаранне будзе прызначана парушальніку, галоўнае, каб у той ці іншай меры вярнуць страчанае. Пацярпелымі могуць выступаць як грамадзяне, так і юрыдычныя асобы альбо бюджэт краіны, калі гаворка ідзе аб укрыванні падаткаў, іншых фінансавых аферах.

У сувязі з тэмай кампенсацыі ўрону Іван Насковіч згадаў справу былых службовых асоб хакейнага клуба «Дынама-Мінск» Максіма Суботкіна і Уладзіміра Беражкова.

— Мы паведамлялі раней, што справа Беражкова і Суботкіна перададзена ў пракуратуру для прыняцця рашэння аб накіраванні ў суд, — сказаў Іван Наскевіч. — Па стане на ўчарашні дзень Беражкоў кампенсаваў нанесены клубу ўрон у памеры 100 працэнтаў. А сёння стала вядома, што ўнёс усе грошы у парадку кампенсацыі і Суботкін. Так што ёсць падставы спадзявацца, што прашэнні аб памілаванні, якія падаваў кожны з іх, могуць быць задаволеныя.

Вядома ж, журналістаў цікавіла, як ідзе расследаванне трагедыі ў Барысаве, дзе загінула шэсць чалавек. Кіраўнік Следчага камітэта адзначыў, што прыярытэтнай версіяй пакуль з'яўляецца атручэнне чадным газам. Ён дадаў, што воданагравальныя калонкі з гэтага дома накіраваныя на экспертызу. Яшчэ раней была правераная ўся трубаправодная сетка, якая падыходзіць да дома. Хібаў у трубаправодным абсталяванні не выяўлена. Іван Наскевіч запэўніў, што будуць правераны ўсе версіі, нават такая «калянавуковая» гіпотэза як рэзкая перамена надвор'я. Паводле слоў кіраўніка СК, аб любых значных прасоўваннях па справе будзе інфармавацца грамадскасць, бо ўвесь комплекс следчых мерапрыемстваў накіраваны на папярэджанне падобных трагедый у будучым.

У Брэсце па-ранейшаму гавораць аб загінулай настаўніцы, якую ўсім горадам шукалі больш за месяц. Таму і ўзнікла пытанне аб ходзе крымінальнай справы. Суразмоўца паведаміў журналістам аб выніках адной з экспертыз. Стала вядома прычына смерці жанчыны, крыміналісты вызначылі яе як утапленне. А вось быў гэта няшчасны выпадак ці самагубства, належыць высветліць следству. Пакуль вядома толькі, што слядоў гвалту на целе жанчыны не выяўлена.

yackevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.