Вы тут

Старажытны Егіпет у жывапісе Анатоля Кузняцова


У мастацкай галерэі “Дом карцін” праходзіць выстава аднаго з найстарэйшых беларускіх абстракцыяністаў Анатоля Кузняцова “Даліна фараонаў". Сэнсавы матыў, які аб'ядноўвае экспазіцыю, ― старажытны Егіпет. Аўтар пабываў у Даліне цароў, а ўражанні далікатна і тонка перанёс на палотны. Пераважны колер ― залаты. Гэта сімвал духоўнага пачатку і вечнасці, таямніц быцця і святых ісцін. Беларускі майстар нефігуратыўнага жывапісу дасягае гармоніі з дапамогай ўмелага спалучэння адценняў і геаметрычных формаў. Такое мастацтва патрабуе ўдумлівага прачытання. Анатоль Кузняцоў па-мастацку распавядае пра веліч адной з самых загадкавых старажытных цывілізацый, аб тых, хто стаяў ля вытокаў чалавечай мудрасці.


- Калі я толькі пачаў пісаць гэтыя карціны, яны былі быццам незавершанымі. Але потым зразумеў, што недастаткова адчуў каларыстыку старажытнага Егіпту. Я выкарытоўваў і охру, і бірузу, але маім палотнам не хапала выразнасці. Вырашыў дадаць золата - і зразумеў, што усё атрымалася, - кажа мастак.

Маляўнічы цыкл, прадстаўлены публіцы, быў створаны ў 2005-2006 гадах.

Анатоль Кузняцоў нарадзіўся ў Хабараўскім краю (Расія) ў 1947 г. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (зараз Акадэмія мастацтваў), аддзяленне станкавага жывапісу. Член Беларускага саюза мастакоў, удзельнік легендарнага творчага аб’яднання “Неміга-17”, Міжнароднага аб’яднання “Сонечны квадрат”.

У 2013 годзе быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны “За ўклад у развіццё і прымнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа”.

У 2015 годзе Анатоль Кузняцоў быў ўдастоены спецыяльнай Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ― за шматгадовую творчую дзейнасць і стварэнне высокамастацкіх твораў.

На 19 лютага ў «Доме карцін» запланавана творчая сустрэча з мастаком, а сама выстава будзе доўжыцца да 14 сакавіка.

Фота Марыі ВОЙЦІК


Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.