Зімой даводзіцца напоўніцу паліць печкі, падтрымліваць агонь у камінах. Гэта час назапашвання вельмі каштоўнага ўгнаення. Асабліва, калі выкарыстоўваць будзем дровы не з іглічных парод дрэў.
Попел падыходзіць практычна для любой глебы. Яго можна ўносіць пад любыя культуры. Ён багаты каліем, кальцыем, фосфарам, магніем і масай мікраэлементаў. Дарэчы, у попеле іглічных парод калію менш за ўсё, каля 3—7%.
Галоўным, што робіць унясенне попелу ў глебу карысным для любой глебы, з'яўляецца спосаб, якім мы абагачаем ім глебу. Гэта можа быць проста рассыпанне попелу на зямлю з наступным яе рыхленнем або ўнясенне ў пасадачную яму. А можа быць унясенне воднай выцяжкі, настой попелу.
Пры дапамозе простага рассыпання попел уносяць у глебы, у якіх адчуваецца недахоп калію, фосфару і вапны.
Калі ж глеба і без таго багатая вапнай, то попел уносіць россыпам нельга. На такой глебе расліны падкормліваюць настоем попелу. Для прыгатавання настою попелу зліваюць выцяжку, пакідаючы асадак, які і ўяўляе сабой у асноўным вапну. І ўжо гэтым настоем, разведзеным вадой, падкормліваюць расліны шляхам паліву або апырсквання.
Увесну ў попельны раствор можна дадаць 30 г мачавіны на вядро вады, а ўвосень — монафасфат калію ў такой жа колькасці.
Захоўваць попел трэба ў сухім месцы, інакш з яго моцна вымываецца калій.
Для даведкі: у адной шклянцы —100 г попелу, у паўлітровым слоіку — 250 г, а ў сталовай лыжцы — 6 г.
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».