Вы тут

Заўтра пачынае працу выстава «Адукацыя і кар'ера»


За 13 гадоў свайго існавання яна заваявала рэпутацыю найважнейшай падзеі для людзей, якія будуюць сваю адукацыйную траекторыю, і стала своеасаблівым компасам для моладзі, якая яшчэ не вызначылася з выбарам прафесіі і навучальнай установы. Наведаць за пару гадзін мноства ВНУ, каледжаў, ліцэяў і гімназій, азнаёміцца з ІТ-тэхналогіямі навучання і навейшым вучэбным абсталяваннем — калі яшчэ такое магчыма?


Удзел у выставе бяруць установы адукацыі з Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы, Турцыі, Польшчы, Эстоніі, Чэхі і Славакіі... Безумоўна, цікавасць падлеткаў прыцягнуць тэматычныя майстар-класы па карвінгу, вырабе дэкаратыўнай рашоткі, разьбе і роспісе па драўніне, модным пляценні, дызайне пазногцяў, ручным ткацтве дываноў, мастацкай вышыўцы сувеніраў і іншыя. Напрыклад, Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж кулінарыі запрашае ўсіх ахвотных на майстар-клас «Цуды сваімі рукамі» — па мастацкім роспісе пернікаў, дзе будзе магчымасць пад кіраўніцтвам прафесіяналаў вырабіць салодкі падарунак да Дня Святога Валянціна.

Да таго ж упершыню на адной пляцоўцы сустрэнуцца дзве самыя папулярныя выставы «Адукацыя і кар'ера» і «Адукацыйнае асяроддзе і вучэбныя тэхналогіі». На думку экспертаў, аб'яднанне гэтых двух мерапрыемстваў пад адным дахам пойдзе толькі на карысць абодвум, паколькі дазволіць стварыць агульнае прафесійнае поле для наладжвання дзелавых кантактаў і абмеркавання шляхоў укаранення сучасных тэхналогій непасрэдна ў вучэбны працэс.

Сваю прадукцыю і распрацоўкі прадставяць каля трыццаці вытворцаў і пастаўшчыкоў тэхналагічных рашэнняў, прадуктаў і паслуг: дзяржаўнае прадпрыемства «Актыў БДУ», «Вучпрамтэхна», РУП «Белкартаграфія», БДУІР, «ЗАТ «Белсофт», расійскія кампаніі і арганізацыі «Фірма Хопер», ТПК «Школьнік»... Арыгінальныя праекты і методыкі выкладання ў жывой гульнявой форме прадэманструе вядомая кампанія «Робатрэк» — стваральнік і вытворца робататэхнічных набораў і канструктараў для трох узроставых груп (пачынаючы з 5-ці гадоў).

Дзелавая праграма выставы насычана мерапрыемствамі, якія будуць цікавыя і карысныя і выкладчыкам, і студэнтам, і абітурыентам. А ключавым момантам стане ІІІ адкрытая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Дарожная карта інфарматызацыі: ад мэты да выніку».

Загаловак у газеце: Пагрузіцца ў свет прафесій

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?