Вы тут

Адказнасць за ілжывыя паведамленні аб карупцыі захоўваецца


Пастанова аб узнагароджанні грамадзян за паведамленні аб карупцыйных злачынствах, прынятая Саветам Міністраў 5 лютага, павысіць актыўнасць людзей у супрацьдзеянні карупцыі, заявіў начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Беларусі Ігар Грэйба.


Практыка ўзнагароджання за інфармацыю пра факты карупцыйных злачынстваў не з'яўляецца навіной. «Падобныя выплаты распаўсюджаныя ў шэрагу замежных краін, а ў Беларусі ўзнагароджанні прадугледжаны адпаведным заканадаўствам аб аператыўна-вышуковай дзейнасці. Апроч таго, у нас ёсць пастанова 1998 года ў рэдакцыі 2015 года, у якой прапісваецца магчымасць выплаты праваахоўнымі органамі сваім супрацоўнікам, а таксама грамадзянам за актыўны ўдзел у выяўленні і спыненні фактаў супрацьпраўнай дзейнасці, затрыманні асоб, якія здзейснілі асабліва небяспечныя цяжкія злачынствы», — дадаў ён.

Начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генпракуратуры засяродзіў увагу, што людзі павінны ў поўнай меры ўсведамляць усю ступень адказнасці за паведамленні ў праваахоўныя органы непраўдзівых і загадзя лжывых звестак. Згодна з пастановай, выплата ўзнагароджання фізічнай асобе праводзіцца ў выпадках прадастаўлення інфармацыі, прадметаў і дакументаў, якія садзейнічалі выяўленню карупцыйнага злачынства, прадастаўлення звестак пра месцазнаходжанне асобы, што вышукваецца, якая ўчыніла карупцыйнае злачынства, прадастаўлення інфармацыі пра месцазнаходжанне грашовых сродкаў і іншай маёмасці, атрыманых у выніку карупцыйнага злачынства, садзейнічання прадухіленню або кампенсацыі шкоды, нанесенай такім злачынствам, і аказання іншага садзейнічання органам крымінальнага пераследу, што мела значэнне для процідзеяння карупцыйным злачынствам.

Калі гаворка ідзе пра цяжкае ці асабліва цяжкае злачынства, то выплачваецца да 50 базавых велічынь, пры менш цяжкім — да 30 базавых. «Праводзяцца выплаты кампенсавальнага характару да 10 базавых велічынь на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць панесеныя фізічнай асобай выдаткі пры прадастаўленні інфармацыі», — адзначаецца ў дакуменце.

Выплата прызначаецца пракуратурай на падставе хадайніцтва органа крымінальнага пераследу пры прыняцці рашэння па крымінальнай справе, што паступіла для накіравання ў суд, і ў некаторых іншых выпадках. Пад фізічнымі асобамі тут не маюцца на ўвазе тыя, хто з'яўляецца вайскоўцамі або супрацоўнікамі дзяржорганаў і іншых арганізацый, якія змагаюцца з карупцыяй. Не распаўсюджваецца дзеянне дакумента і на ўдзельнікаў працэсу пры вытворчасці па крымінальных справах. «Выплата ўзнагароджання і іншых выплат не праводзіцца фізічным асобам, якія аказваюць садзейнічанне ў выяўленні, спыненні, раскрыцці або расследаванні карупцыйнага злачынства, у здзяйсненні якога яны ўдзельнічалі», — падкрэсліваецца ў пастанове.

Міністэрства фінансаў Беларусі павінна вызначыць парадак і форму выплаты ўзнагароджання грамадзянам за паведамленні пра выпадкі карупцыі. «А мы вынесем адпаведнае рашэнне, якое накіруем у фінансавыя органы. Наяўнымі ці па банкаўскай картцы, нейкім іншым спосабам — вырашаць не нам», — сказаў Ігар Грэйба. Атрымаць узнагароджанне за паведамленне аб факце карупцыі грамадзянін зможа па завяршэнні расследавання крымінальнай справы. Яно не будзе абкладацца падаткам. «Усе выплаты і ўзнагароджанні, згодна з законам аб барацьбе з карупцыяй, не будуць паказвацца ў адпаведных дэкларацыях аб даходах і маёмасці».

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Зарабіць на «здагадках» не выйдзе

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.