Вы тут

Садружнасць Незалежных Дзяржаў чакаюць рэформы


Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні будзе прынята ў Бішкеку на юбілейным пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў. Пра гэта паведаміў учора журналістам пастаянны паўнамоцны прадстаўнік Кыргызстана пры статутных і іншых органах Садружнасці, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызстана ў нашай краіне Кубанычбек Амураліеў.


Учора ў Мінску прайшло чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў – удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці. Сярод тых пытанняў, што разглядаліся – праект парадку дня пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД, запланаванага на 8 красавіка ў Маскве; праект парадку дня пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, намечанага на трэцюю дэкаду траўня ў Бішкеку; абмяркоўваліся і пытанні па рэалізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных 25-годдзю Садружнасці.

Што да магчымага рэфармавання Садружнасці, то, па словах кыргызскага дыпламата, СНД – міжнародная арганізацыя, якая адбылася і працягне працаваць. Іншае пытанне, што яна мае патрэбу ў некаторай трансфармацыі. "Ёсць асобныя моманты па галіновых і статутных органах, якія трэба перагледзець, – адзначыў ён. – У любой жывой арганізацыі гэты працэс адбываецца – узяць і АБСЕ, і ААН, і ЕС. СНД існуе ўжо 25 гадоў, і мы падышлі да разгляду пытанняў па аптымізацыі яго структуры. Але гэта не проста скарачэнне або скасаванне. Цяпер ідзе аналіз, выканкам над гэтым працуе, і 16 верасня ў Бішкеку кіраўнікі дзяржаў прымуць рашэнне". Ён таксама дадаў, што гаворка не ідзе аб кардынальных зменах.

У цяперашні час у СНД дзейнічае каля 70 статутных і галіновых органаў, і аптымізацыя будзе праводзіцца для таго, каб пазбегнуць дубліравання пэўных функцый.  "Дзякуючы гэтаму будуць зніжацца фінансавыя затраты, павысіцца эфектыўнасць працы", – лічыць пасол. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

 Міншчына — самы цэнтр краіны, яна нават сваімі абрысамі нагадвае сэрца. 

Грамадства

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў і рух за перапрацоўку адходаў «Мэта 99» далі людзям магчымасць на свае вочы пабачыць, як выглядаюць «смеццевыя могілкі».