Вы тут

Культурныя падзеі свету


З 18 лютага на працягу цэлага года Нацыянальны гістарычны музей прапануе паглядзець на веласіпеды, сабраныя італьянскім калекцыянерам Маурыцыа Урбінаці. Самаму «маладому» экспанату — шэсць дзясяткаў гадоў. Уяўляеце сабе астатнія?! Уяўляць не трэба — можна проста пайсці паглядзець.

Да сярэдзіны красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць выстава «Час і творчасць Льва Бакста». Прадстаўлены працы мастака і яго сучаснікаў — Бенуа, Галавіна, Жукоўскага, Каровіна, Орды, Рушчыца, Сярова, Кустодзіева, Урубеля, Рэрыха, Серабракова, Чурлёніса... Леў Бакст (ён жа Хаім Разенберг) нарадзіўся ў Гародні ў 1866-м, сёлета яму 150.

Не толькі патэльні, талеркі і кубкі, збаны, рукамыйнікі, флягі, гаршкі, але і макотры, і нават капілкі, рынкі, падсвечнікі, міскі, латкі! У Музеі гісторыі архітэктуры, размешчаным у Полацкім Сафійскім саборы, да канца красавіка можна зірнуць на керамічны посуд Х—XVІІІ стагоддзяў.

На Кубе збіраюць грэйпфруты. У першы дзень вясны паўсюль там ладзіцца такі тэматычны фэст. Вы не ведалі, што з грэйпфрута можна гатаваць не толькі напоі, салаты і дэсерты, але і гарачыя стравы? Індычку ў грэйпфрутавым марынадзе не каштавалі? А грэйпфрутавы кекс? Калі на Кубу не трапіце, то абавязкова прыгатуйце дома што-небудзь грэйпфрутавае — падтрымаць вясновы настрой.

13 лютага ў Ніцы пачынаецца двухтыднёвы карнавал з абавязковай кветкавай баталіяй. Тысячы шыкоўна апранутых мужчын і жанчын вытанчана кідаюць у натоўп тысячы кветак падчас так званага праменада. Канцэрты, феерверкі, фантаны, экіпажы з лялькамі з пап'е-машэ — і так з 1294 года, ад часу герцага Анжуйскага.

Загаловак у газеце: Далёка і блізка

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.