24 Верасень, панядзелак

Вы тут

Сямейны псіхолаг - пра адказнасць у шлюбе і веру ў сілу пячаткі ЗАГСа


За­ка­ха­лі­ся — ажа­ні­лі­ся — з'е­ха­лі­ся. Так му­сіць вы­гля­даць тра­ды­цый­ная схе­ма ад­но­сін. Пры­нам­сі, та­кі ва­ры­янт вы­клі­кае менш пы­тан­няў у на­ва­коль­ных і быц­цам бы га­ран­туе па­ры шчас­лі­вае су­мес­нае жыц­цё. Ста­сун­кі ж тых, хто вы­бі­рае гра­ма­дзян­скі шлюб, ста­вяць пад су­мнен­не. Асаб­лі­ва лю­бяць па­пу­жаць жан­чын: ка­лі што, за­ста­неш­ся ні з чым! Гэ­та ў тэ­о­рыі, якую пра­па­ну­юць нам фо­ру­мы і сва­я­кі. А на са­май спра­ве? Пра ад­каз­насць у гра­ма­дзян­скім шлю­бе, ве­ру ў сі­лу пя­чат­кі ЗА­ГСа і ка­хан­не, мац­ней­шае за по­быт, мы па­га­ва­ры­лі з ся­мей­ным псі­хо­ла­гам Паў­лам ЗЫГ­МАН­ТО­ВІ­ЧАМ.


— Сі­ту­а­цыя, ка­лі па­ра з'яз­джа­ец­ца, але не афарм­ляе свае ад­но­сі­ны афі­цый­на, звы­чай­на больш апа­сен­няў вы­клі­кае ў баць­коў. Яны ду­ма­юць, што гэ­та ўсё не­сур'­ёз­на.

— Лю­бое су­мес­нае пра­жы­ван­не з вя­дзен­нем агуль­най гас­па­дар­кі (ка­лі ў лю­дзей адзін ха­ла­дзіль­нік і больш-менш агуль­ны бюд­жэт) — гэ­та ўжо шлюб. За­рэ­гіст­ра­ва­ны ён у ЗА­ГСе ці не — ня­важ­на. Лю­дзям жа ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня та­кое су­мес­нае пра­жы­ван­не прос­та ня­звык­лае. Су­жыц­цё шы­ро­ка ста­ла раз­ві­вац­ца апош­нія га­доў 15-20.

Ста­тыс­ты­ка па­каз­вае, што час­ця­ком ня­ма ні­я­кіх сур'­ёз­ных на­ме­раў і ў тых, хто ідзе ў ЗАГС. У сэн­се, што 50 пра­цэн­таў шлю­баў рас­па­да­юц­ца, а пік раз­во­даў пры­па­дае на пер­шыя ча­ты­ры га­ды. Так што ка­лі штамп у паш­пар­це і мае ней­кі ўплыў, то не над­та моц­ны.

— Час­та су­жыц­цё на­зы­ва­юць «рэ­пе­ты­цы­яй шлю­бу». Маў­ляў, па­гля­дзім, што бу­дзе ў бы­це. А як жа ка­хан­не? Яно ж па­він­на быць мац­ней­шым за по­бы­та­выя цяж­кас­ці.

— Ка­лі лю­дзі пры­кла­да­юць сур'­ёз­ныя на­ма­ган­ні, каб жыць у гар­мо­ніі, яны пе­ра­адо­ле­юць побыт. А ка­лі ча­ка­юць, што прый­дзе ней­кае ка­хан­не і штось­ці з імі зро­біць, ні­чо­га не атры­ма­ец­ца. Гэ­ты по­гляд на­іў­ны, бо мы зай­ма­ем па­сіў­ную па­зі­цыю і па­чы­на­ем раз­ліч­ваць, што ўсё са­мо зла­дзіц­ца. Як ка­лі б ча­ла­век ха­цеў па­ху­дзець, і ні­чо­га для гэ­та­га не ра­біў. Ка­хан­не — гэ­та вог­ні­шча. Вог­ні­шча са­мо не тух­не, у яго прос­та пе­ра­ста­юць пад­кід­ваць дро­вы. А не­ка­то­рыя ду­ма­юць, што ка­хан­не па­доб­на да ях­ты, дзе ёсць ма­тор, ка­ман­да, і да­стат­ко­ва толь­кі сес­ці ў яе. Але так не ад­бы­ва­ец­ца — гэ­та вё­сель­ная лод­ка, у якой трэ­ба грэб­ці.

— На жа­но­чых фо­ру­мах лю­бяць скар­дзіц­ца, што су­жыц­цё «без пя­чат­кі» вы­гад­на толь­кі муж­чы­не. Бо ён атрым­лі­вае і па­лю­боў­ні­цу, і хат­нюю пры­служ­ні­цу ад­на­ча­со­ва.

— А ці праў­да, што, ка­лі ён з ва­мі ажэ­ніц­ца, сі­ту­а­цыя зме­ніц­ца ра­ды­каль­на? Жан­чы­на звы­чай­на ду­мае: ка­лі штось­ці зда­рыц­ца, ён мя­не кі­не. І вы­зна­чае для ся­бе, што ў афі­цый­ным шлю­бе та­ко­га не бу­дзе. Але ста­тыс­ты­ка ка­жа пра зва­рот­нае. На­прык­лад, ка­лі ў жан­чы­ны на­ра­джа­ец­ца дзі­ця з ін­ва­лід­нас­цю, яна ў боль­шас­ці вы­пад­каў за­ста­ец­ца ад­на. Дзяў­ча­ты за­ту­мань­ва­юць са­бе га­ла­ву ілю­зі­я­мі. І по­тым, вы­хо­дзя­чы за­муж, ба­чаць, што ні­чо­га не змя­ні­ла­ся, і рас­ча­роў­ва­юц­ца. Іні­цы­я­та­ра­мі раз­во­даў, як пра­ві­ла, ста­но­вяц­ца жан­чы­ны.

Штамп у паш­пар­це па­доб­ны да ма­гіч­на­га ры­ту­а­лу. Але ня­ма ча­роў­най ма­гіі. Ёсць пра­ца, вы­сіл­кі, ро­зум. Лю­дзі хо­чуць ней­кіх га­ран­тый, што ўсё бу­дзе доб­ра. А та­кіх га­ран­тый ня­ма.

— Боль­шасць жан­чын, што жы­вуць у гра­ма­дзян­скіх шлю­бах, лі­чаць ся­бе жон­ка­мі. Муж­чы­ны на­ад­ва­рот: па­кі­да­юць за са­бой ста­тус ха­лас­ця­ка. Ці не вя­дзе гэ­та да на­пру­жа­нас­ці ў ад­но­сі­нах?

— Тут, на мой по­гляд, жа­но­чая па­зі­цыя блі­жэй да рэ­аль­нас­ці. Як я ўжо ка­заў, лю­бое су­мес­нае пра­жы­ван­не — гэ­та шлюб. Та­му будзь лас­ка­вы, на­зы­вай вы­бран­ні­цу жон­кай. Кан­флік­ты маг­чы­мыя, але іх мож­на лёг­ка згла­дзіць. Са­мы прос­ты спо­саб — на­быць пярс­цён­кі (на­ват не ста­вя­чы штамп у паш­пар­це). Гэ­та па­каз­чык ста­ту­су. На­вош­та на­пруж­ваць ся­бе і тую жан­чы­ну, з якой жы­веш, перс­пек­ты­вай ра­зы­сці­ся? Па­чаў­шы жыць з ін­шым ча­ла­ве­кам, мы аба­вя­за­ны не­як увяз­ваць свае па­во­дзі­ны з ім. У ін­тэр­на­це ча­ла­век жа не бу­дзе слу­хаць гуч­ную му­зы­ку ў тры га­дзі­ны но­чы? Лю­дзі, ка­лі ў шлюб ус­ту­па­юць, час­та гэ­та­га не ра­зу­ме­юць. Асаб­лі­ва муж­чы­ны. «І што, я не ма­гу ця­пер флір­та­ваць у па­ве­дам­лен­нях з ін­шы­мі жан­чы­на­мі?» Ка­лі ты ве­да­еш, што ро­біш гэ­тым ба­лю­ча, знай­дзі ў са­бе сі­лы так не ра­біць. Лю­боў­ныя ста­сун­кі ма­юць на ўва­зе пэў­нае са­ма­аб­ме­жа­ван­не. Без ад­чу­ван­ня, што я пры­но­шу ах­вя­ру.

— Якія мі­ну­сы ў не­за­рэ­гіст­ра­ва­на­га са­ю­за?

— Аб'­ек­тыў­ны мі­нус адзін — не­да­стат­ко­вая юры­дыч­ная аба­ро­не­насць. І гэ­та ад­на з пры­чын, ча­му я вы­сту­паю за афі­цый­ныя шлю­бы. Ха­ця і ў іх аба­ро­не­насць спе­цы­фіч­ная. З кім пас­ля раз­во­ду за­ста­юц­ца дзе­ці? Час­цей з ма­ці. Ці заў­сё­ды гэ­та спра­вяд­лі­ва? Не. У сту­дэнц­тве пад­пра­цоў­ваў вар­таў­ні­ком у дзі­ця­чым сад­ку. Там дзей­ні­ча­ла круг­ла­су­тач­ная гру­па: ма­лых «зда­ва­лі» на 3-5 дзён. І бы­ла ад­на раз­ве­дзе­ная жан­чы­на, якая маг­ла не за­браць дзі­ця ў пят­ні­цу. Та­ды тэ­ле­фа­на­ва­лі баць­ку, і ён заў­сё­ды пры­яз­джаў. У мя­не пы­тан­не: ча­му пры ўсім гэ­тым дзі­ця па­кі­ну­лі ма­ці? Та­та ў да­дзе­най сі­ту­а­цыі ака­заў­ся не­аба­ро­не­ным. Та­му ка­заць, што ў афі­цый­ным шлю­бе (ці пас­ля яго) усё глад­ка, не пры­хо­дзіц­ца. Усе ас­тат­нія мі­ну­сы суб'­ек­тыў­ныя.

— Ці мож­на вы­зна­чыць пэў­ны тэр­мін, пас­ля яко­га су­жыц­цё дак­лад­на не пе­ра­рас­це ў афі­цый­на аформ­ле­ны шлюб?

— Не. Бы­лі спро­бы да­ка­заць, што ней­кі пе­ры­яд ёсць, але без­вы­ні­ко­ва. Мы мо­жам ка­заць, што ка­лі за тры га­ды су­жыц­ця шлюб не ад­быў­ся, то ён хут­чэй за ўсё не ад­бу­дзец­ца. Але хут­чэй за ўсё не зна­чыць заў­сё­ды.

— А коль­кі ча­су вар­та даць са­бе, перш чым бег­чы ў ЗАГС, каб упэў­ніц­ца, што гэ­та са­праў­ды ка­хан­не?

— Тут як­раз усё прос­та. Тры га­ды ад за­вяз­ван­ня ра­ман­тыч­ных ад­но­сін. Ча­му так? Пер­шы год-паў­го­да, як пра­ві­ла, усё вель­мі доб­ра. Ідзе пра­цэс ідэа­лі­за­цыі парт­нё­ра. Усё, што ён ро­біць, зда­ец­ца мі­лым, коль­касць су­ты­чак і не­да­мо­вак не­вя­лі­кая. На дру­гі і трэ­ці год кан­флік­таў больш, але яшчэ за­ста­ец­ца інер­цыя пер­ша­га го­да. Ка­лі мы гэ­ты пе­ры­яд пе­ра­адо­ле­лі, то ў нас вель­мі вя­лі­кія шан­цы (не га­ран­тыя) пе­ра­жыць і ўсе ас­тат­нія. Зна­чыць на­ву­чы­лі­ся не­як да­маў­ляц­ца. Нель­га су­па­сці — мож­на знай­сці ча­ла­ве­ка, з якім «суна­ла­дзіш­ся». А гэ­та ак­тыў­ны пра­цэс.

— А што да тых, хто вы­ра­шае з'е­хац­ца толь­кі пас­ля шлю­бу?

— Тра­ды­цый­на быў та­кі шлях, і ў ім ёсць свой шарм. Праб­ле­ма, па вя­лі­кім ра­хун­ку, у тым, што лю­дзі не ўме­юць жыць ра­зам. Яны прос­та не на­ву­ча­ны. Ці­ка­ва, да­рэ­чы, бы­ло б па­гля­дзець ста­тыс­ты­ку «ін­тэр­на­тных» лю­дзей ці тых, хто рос у вя­лі­кіх сем'­ях на ма­лень­кіх пло­шчах. Яны вы­му­ша­ны бы­лі ўжы­ва­цца.

Ка­лі б кож­ную па­ру, якая па­да­ла за­яву ў ЗАГС, аба­вяз­ва­лі прай­сці курс па су­жэн­скіх ад­но­сі­нах і здаць за­лік, я ўпэў­не­ны, што раз­во­даў бы­ло б менш.

lubneuskaya@zvіazda.by

 

Лю­дзей злу­чае не штамп у паш­пар­це

«А што ска­жуць су­се­дзі, а што па­ду­ма­юць сва­я­кі, а што нам ад­каз­ваць лю­дзям?» Та­кія пы­тан­ні па­сы­па­лі­ся на нас з ця­пер ужо ма­ім му­жам з та­го са­ма­га пер­ша­га дня, ка­лі мы пас­ля го­да су­стрэч пры­ня­лі ра­шэн­не жыць ра­зам.

Як ні дзіў­на, але ар­гу­мен­та­мі на ка­рысць за­кон­на­га шлю­бу вы­сту­па­лі ча­сам ка­міч­ныя для мя­не пры­кла­ды баць­коў. «Вось на­жы­вя­це вы ра­зам ма­ё­масць, а ў адзін дзень ён вы­ста­віць ця­бе за дзве­ры, і ты за­ста­неш­ся ні з чым, та­му што ў ця­бе ня­ма ні­я­кіх пра­воў» ці «Вось ра­зы­дзе­це­ся вы, і як по­тым бу­дзе­це ка­та дзя­ліць?»

Усе ха­це­лі до­ка­заў на­ша­га ка­хан­ня ў вы­гля­дзе пярс­цён­каў на бе­зы­мен­ных паль­цах і ста­ту­саў «му­жа» і «жон­кі». Ча­мусь­ці пра ін­шыя до­ка­зы за­бы­ва­лі. Што мой ка­ха­ны заў­сё­ды ці­ка­віц­ца, як прай­шоў мой дзень і як я ся­бе ад­чу­ваю, заў­сё­ды су­стра­кае пас­ля вя­чэр­няй трэ­ні­роў­кі і вы­ру­чае з кож­най сі­ту­а­цыі. Што мы смя­ём­ся з ад­ных жар­таў, імк­нём­ся ра­зам раз­ві­вац­ца і вель­мі су­му­ем, ка­лі не ба­чым­ся су­ткі. Я ста­мі­ла­ся ўсім тлу­ма­чыць, што га­тую сня­дан­кі і вя­чэ­ры не та­му, што гэ­та «жа­но­чая до­ля», а та­му, што мне хо­чац­ца, каб май­му муж­чы­ну бы­ло пры­ем­на. А пры­бі­раю ха­ту — та­му што ха­чу ўтуль­нас­ці для нас абод­вух. Не, усё гэ­та, як ака­за­ла­ся, не ме­ла ані­я­ка­га зна­чэн­ня — па­трэ­бен штамп.

Штамп з'я­віў­ся. Не та­му, што на гэ­тым на­ста­я­лі баць­кі. А та­му, што мы «прый­шлі» да гэ­та­га са­ма­стой­на. І я ра­да, што мы спа­чат­ку ўба­чы­лі ад­но ад­на­го ў по­бы­це, па­ву­чы­лі­ся рас­па­ра­джац­ца бюд­жэ­там і... вы­хоў­ваць ка­та. Мне да­во­дзі­ла­ся су­стра­кац­ца з па­ра­мі, якія ажа­ні­лі­ся пас­ля го­да, а то і паў­го­да ха­джэн­няў «пад руч­ку». І ня­рэд­ка гэ­та не­за­да­во­ле­ныя лю­дзі, якія веч­на скар­дзяц­ца і кры­чаць адзін на ад­на­го. Лю­дзі, якіх злу­чае толь­кі звыч­ка і не­жа­дан­не штось­ці мя­няць. Мно­гія з іх ка­жуць, што вый­шлі не за та­го (не за тую), ві­на­ва­цяць ча­ла­ве­ка ў сва­ім зла­ма­ным лё­се. Бо са­праў­ды, шлюб — гэ­та на ўсё жыц­цё. А вы­бар та­го, з кім ты хо­чаш куп­ляць шпа­ле­ры ў ква­тэ­ру, па­да­рож­ні­чаць, вы­хоў­ваць дзя­цей і, урэш­це, са­ста­рыц­ца, не ро­біц­ца на пад­ста­ве ад­ной толь­кі за­ка­ха­нас­ці і ра­ман­тыч­ных спат­кан­няў. Гэ­та вель­мі сур'­ёз­ны вы­бар, для яко­га трэ­ба зве­даць ча­ла­ве­ка як ма­га лепш.

Пас­ля вя­сел­ля на­шы з му­жам ад­но­сі­ны не змя­ні­лі­ся. Ён, як і ра­ней, кла­по­ціц­ца пра мя­не, я — пра яго. Пра штамп у паш­пар­це мы ня­рэд­ка за­бы­ва­ем, та­му што лі­чым, што лю­дзей му­жам і жон­кай аб'­яў­ля­юць не рэ­гіст­ра­та­ры ЗА­ГСа. Нех­та звыш злу­чае два лё­сы, пры­чым так, што лю­дзі без ура­чыс­тых цы­ры­мо­ній ве­да­юць, што ра­зам яны ў го­ры і ў ра­дас­ці, у хва­ро­бе і зда­роўі... і на­ват смерць не раз­лу­чыць іх.

Юлія КУ­ЛІК, г. Ашмя­ны

 

 

"Свабодныя адносіны" выдумалі мужчыны...

Ня­даў­на па­тэ­ле­фа­на­ва­ла сва­ім пры­яце­лям, каб па­він­ша­ваць га­ла­ву сям'і з юбі­ле­ем. Ада­зва­ла­ся яго жон­ка, з якой мы на доў­гі час «згу­бі­лі­ся». Вя­до­ма ж, ці­ка­ва бы­ло да­ве­дац­ца, як жыц­цё, як спра­вы ў дзя­цей, чым зай­ма­юц­ца ўну­кі. Усё быц­цам доб­ра, ад­каз­вае. І муж яшчэ пра­цуе, і дач­ка на вы­со­кай па­са­дзе, дзе яе па­ва­жа­юць і цэ­няць, і ўнуч­ка ў Маск­ве ву­чыц­ца ў прэ­стыж­ным ін­сты­ту­це, рас­пра­цоў­вае ці­ка­вую тэ­му для аба­ро­ны на­ву­ко­вай ды­сер­та­цыі... Толь­кі ад­но тры­во­жыць: сыш­ла­ся Во­ля з мас­коў­скім хлоп­цам, сва­ім са­курс­ні­кам, жы­вуць у яго ква­тэ­ры ўжо паў­та­ра го­да, але... не рас­піс­ва­юц­ца. Ска­заць, што ма­ёй пры­яцель­цы гэ­та не па­да­ба­ец­ца — не ска­заць ні­чо­га. Яна ў па­ні­цы. І хто б ёй што ні га­ва­рыў, якія б ні пры­во­дзіў пры­кла­ды — маў­ляў, мно­гія так жы­вуць, і ўсё доб­ра — яна гэ­та­га не пры­мае.

З су­мам слу­хаю раз­мо­вы пра «сва­бод­нае ка­хан­не». Што б там ні ка­за­лі, а з'я­ва гэ­та ап­ты­міз­му не на­дае, бо вы­гад­ная яна толь­кі муж­чы­нам. На­ват ка­лі жан­чы­на за­пэў­ні­вае, што яе за­да­валь­ня­юць та­кія ад­но­сі­ны — хут­чэй кры­віць ду­шой. Бо для нас, жан­чын, важ­ней за ўсё ста­біль­насць. Але каб утры­маць ка­ха­на­га по­бач, мно­гія га­то­вы зга­дзіц­ца і на су­мес­нае пра­жы­ван­не без якіх-не­будзь аба­вя­за­цель­стваў з бо­ку муж­чы­ны. А гэ­та і ёсць гра­ма­дзян­скі шлюб.

На­са­мрэч, муж­чы­ны схі­ля­юць да гэ­та­га жан­чын толь­кі та­му, што не хо­чуць нес­ці ні­я­кай ад­каз­нас­ці. Той, хто ўсту­пае ў за­кон­ны шлюб, ра­зу­мее: сям'я — не гуль­ня ў ка­хан­не. Гэ­та дзе­ці, не­аб­ход­насць за­раб­ляць гро­шы і за­бяс­печ­ваць бліз­кіх. Але сён­няш­нія ма­ла­дыя лю­дзі як­раз да ад­каз­нас­ці не га­то­вы, у боль­шас­ці сва­ёй яны ін­фан­тыль­ныя і не са­ро­ме­юц­ца гэ­та­га.

Ве­даю шмат пар, якія раз­бя­га­лі­ся, як толь­кі муж­чы­на да­вед­ваў­ся, што яго гра­ма­дзян­ская жон­ка збі­ра­ец­ца стаць ма­ці. Пры­чы­на ба­наль­ная: не га­то­вы.

На­прош­ва­ец­ца пы­тан­не: а да ча­го га­то­вы? Да бес­кла­пот­на­га жыц­ця, су­стрэч з сяб­ра­мі ў ка­вяр­нях за кух­лем пі­ва? Да па­ез­дак на ад­па­чы­нак у цёп­лыя кра­і­ны за баць­коў­скія гро­шы?

На мой по­гляд, гра­ма­дзян­скі шлюб — па­ра­джэн­не сек­су­аль­най рэ­ва­лю­цыі, якая грым­ну­ла дзя­ку­ю­чы ў тым ліку тэ­ле­ба­чан­ню, якое пра­па­ве­дуе гэ­та са­мае «сва­бод­нае ка­хан­не». Са­мо сло­ва­злу­чэн­не аб­сурд­нае: ка­лі ка­ха­еш, дык ужо не сва­бод­ны. Та­му што кла­по­ціш­ся пра лю­бі­ма­га ча­ла­ве­ка, ах­вя­ру­ю­чы ней­кі­мі аса­біс­ты­мі ін­та­рэ­са­мі дзе­ля яго шчас­ця. Ня­ма гэ­та­га — ня­ма і ка­хан­ня.

Не ве­даю ні­вод­най па­ры, якая бы­ла б шчас­лі­вая ў «сва­бод­ным шлю­бе». Ды і псі­хо­ла­гі сцвяр­джа­юць, што су­жы­це­лі сва­рац­ца час­цей, чым тыя, хто ўза­ко­ніў свае ад­но­сі­ны. Пры­чын шмат. Ад­на з іх у тым, што на­са­мрэч жан­чы­на не мо­жа быць за­да­во­ле­на та­кім ня­пэў­ным ста­ту­сам. У вы­ні­ку яна час­та пра­ва­куе кан­флікт без пад­ста­вы.

На су­жыц­цё лю­дзей штур­хае час­цей за ўсё раз­бэ­шча­насць. Ка­неш­не, са­бе яны ў гэ­тым не пры­зна­юц­ца, але ста­рон­нім бач­на. Ні да ча­го доб­ра­га гра­ма­дзян­скі шлюб пры­вес­ці не мо­жа. На ма­іх ва­чах мая бліз­кая сяб­роў­ка прай­шла праз та­кое «су­іс­на­ван­не». Стра­ці­ла ча­ты­ры га­ды жыц­ця з гра­ма­дзян­скім му­жам. А по­тым вый­шла за­муж за ча­ла­ве­ка, з якім ні­я­ка­га сек­су да афі­цый­най рэ­гіст­ра­цыі не бы­ло (так яны абод­ва вы­ра­шы­лі). І жы­вуць ра­зам ужо пят­нац­цаць га­доў, га­ду­юць дач­ку.

Тац­ця­на КУЗЬ­МІЧ, г. Ві­цебск

Загаловак у газеце: Шлюб — гэта самаабмежаванне і абавязкі і няважна, зарэгістраваны ён ці не

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.