Вы тут

На "Беларусь 3" - новы "Дабраранак"


15 лютага маленькіх гледачоў канала «Беларусь 3» і іх бацькоў чакае сустрэча з новым «Дабраранкам». Да знакамітага мядзведзіка Топы далучаецца кампанія вясёлых сонечных зайчыкаў — Кася, Лесік і Ясік. І гэта яшчэ не ўсе сюрпрызы, падрыхтаваныя культуралагічным каналам.


Праграма «Дабраранак» папоўніцца новымі рубрыкамі. Напрыклад, «Будзілка» дапаможа хлопчыкам і дзяўчынкам прачнуцца, далучыўшыся да музычнай энергічнай танцавальна-спартыўнай размінкі. Рубрыка «Мульціварка» рыхтуе цікавыя мультпрыгоды. «Дапамагайка» дасць карысныя парады і навучыць, як дзейнічаць у любой няпростай сітуацыі. Абаяльны беларускамоўны доктар Андрэй Вітушка падкажа, як заставацца здаровым і ніколі не губляць аптымізму. І нават строгія прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнай аўтаінспекцыі і Міністэрства ўнутраных спраў зробяць для маленькіх гледачоў выключэнне: сур'ёзныя парады загучаць не ў павучальнай, а ў забаўляльнай форме.

Культуралагічны канал запрашае прачынацца разам з «Дабраранкам» па буднях а 7.20.

Загаловак у газеце: Дзеці, пад'ём!

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.