Вы тут

Гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Няма задавальнення ад дасягнутага, таму вы працягваеце шукаць, марнуючы час і сілы. Трэба ўмець спыніцца, агледзецца і адумацца. Можаце дасягнуць пэўных вынікаў, але для гэтага трэба на чымсьці сканцэнтравацца, а не раскідвацца па ўсіх напрамках. Хоць часам фантазіі і мары бываюць вельмі карысныя, на гэтым тыдні паспрабуйце быць бліжэй да зямлі, прытрымлівацца пэўнага распарадку і планаў, не кіравацца па новых і нязведаных напрамках. І тады зможаце пазбегнуць многіх цяжкасцяў і непрыемнасцяў на сваім шляху.

ЦЯЛЕЦ. Ёсць два шляхі. Першы — заняцца сваім домам, нікуды асабліва не рвацца, не спяшацца і дзейнічаць плаўна. Гэта нельга назваць адпачынкам, але ўсё ж знаходжанне ў стане спакою. Задавольвайцеся тым, што маеце. Іншы варыянт, увязацца ў актыўную дзейнасць, барацьбу, пошук новых ідэй і мэтаў. Гэта можа прынесці пэўныя вынікі, але сіл будзе выдаткавана значна больш. Да таго ж можна сапсаваць адносіны з навакольнымі і наогул праславіцца непераносным чалавекам. Выбар за вамі.

БЛІЗНЯТЫ. Вельмі ўдалы тыдзень практычна для ўсяго. Вы будзеце адчуваць упэўненасць ва ўласных сілах і ў правільнасці выбранага шляху. Лідарскія якасці дазволяць праявіць сябе ў поўнай меры. На гэтым тыдні можна прымаць важныя рашэнні, будаваць планы на будучыню, зазіраць наперад. Добра пройдуць паездкі, вандроўкі, паспяховым будзе ўкладанне сродкаў, набыццё розных каштоўнасцяў і іншых матэрыяльных аб'ектаў. Адзінае, што будзе ісці не так гладка — гэта асабістае жыццё. У будзённай мітусні вы можаце страціць нітку адносін і пачуццяў.

РАК. У асабістым жыцці наступае прыемны перыяд, калі з'яўляецца адчуванне ўзаемападтрымкі і трываласці адносін. Але не варта занадта захапляцца і забываць пра іншыя справы. А для дзелавой актыўнасці тыдзень не падыходзіць. Эмацыянальны фон таксама дае пэўны збой. У гэты час можа выявіцца небывалая абыякавасць, калі нічога не трэба і не хочацца. Нельга нічога рабіць неабачліва і неабдумана, бо гэта можа пацягнуць за сабой не самыя прыемныя наступствы.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні ад вас спатрэбіцца канцэнтрацыя ўвагі на чым-небудзь адным. Руплівая праца дазволіць вам дасягнуць пастаўленай мэты, але толькі ў тым выпадку, калі будзеце сапраўды імкнуцца, а не хвалявацца пра тое, што можа нешта не атрымацца, не цешыць сябе надзеямі і не збіваць з толку асцярогамі. Ад вас патрабуецца спакойная і планамерная праца — гэта прынясе поспех. У пачатку тыдня магчымы паляпшэнні ў матэрыяльнай сферы. У асабістым жыцці станоўчых падзей можна чакаць толькі напрыканцы тыдня.

ДЗЕВА. Першая палова тыдня поўная эмацыянальнай нестабільнасці. З аднаго боку, ёсць ідэі, парывы, могуць узнікнуць пачуцці. З другога ж боку, негатыўны ўнутраны стан і праява сваіх адмоўных бакоў дрэнна адаб'юцца на спробах развіць асабістае жыццё. У канчатковым выніку ўсё можа звесціся да высвятлення адносін і пошуку правых і вінаватых. Да канца тыдня актуальныя розныя прававыя сутыкненні. Хоць усё можа абысціся і простай працай з дакументамі. Любая інфармацыя, атрыманая ў гэты час, стане для вас вельмі карыснай.

ШАЛІ. Спрыяльны перыяд для фінансавых спраў, хоць магчыма і некаторая незадаволенасць тым, што адбываецца. З аднаго боку, пачынаюць развівацца вашы рабочыя і дзелавыя ўласцівасці, з'яўляюцца новыя крыніцы даходу, а з другога — на вас сур'ёзна ўплываюць іншыя людзі. Канфлікты калі і будуць, то ўнутраныя, асобасныя. Можаце быць незадаволеныя сабой або сітуацыяй, але нешта мяняць не захочаце. Тут варта набрацца сіл і ўзяць сябе ў рукі, бо падзеі, якія маюць адбыцца, станоўчыя, і трэба толькі справіцца з сабой і надаць неабходны імпульс.

СКАРПІЁН. Пачынаецца новы этап партнёрства, які, хутчэй за ўсё, будзе аформлены дакументальна. Магчымы пераезд ці іншае падарожжа, змена месца. На гэтым тыдні закладваюцца важныя асновы для далейшага жыцця. І хоць глабальных пераменаў зараз не відаць, першыя крокі будуць зробленыя менавіта ў гэты час, а канчатковы вынік убачыце значна пазней. Будзьце ўважлівыя да ўсіх прававых момантаў і дакументацыі. Спадзявацца на іншых людзей можна, але не на ўсіх падрад, дапамога і падтрымка ідуць толькі ад самых блізкіх.

СТРАЛЕЦ. Ад вас спатрэбіцца стрыманасць у эмацыянальным плане і ўменне прытрымлівацца ўстаноўленых нормаў і традыцый. У канцы тыдня з'явіцца імкненне да творчасці, але нельга назваць гэты тыдзень спрыяльным для падобнага роду заняткаў. Падзеі будуць больш сухімі, таму варта праявіць такія якасці, як дакладнае выкананне плана, стараннасць, уседлівасць,  безэмацыянальнасць у прыняцці рашэнняў. Тады ёсць усе шанцы атрымаць чаканы вынік і не нашкодзіць сабе.

КАЗЯРОГ. Утульнасць у доме — так, напэўна, можна апісаць гэты тыдзень. Ён не прадвяшчае актыўнай дзейнасці або відавочных новых пачынанняў, але дазваляе развіць і палепшыць тое, што вы ўжо маеце. У першую чаргу гэта датычыцца сямейных адносін, хатняга ачага, усяго, што звязана з нерухомасцю. Пэўны спрыяльны аспект маецца і для працы, асабліва, калі вы працуеце на адным месцы ўжо даўно гэта для вас другі дом. Спрыяльны перыяд для ўсіх магчымых хатніх клопатаў, зносін са сваякамі, у тым ліку і для адпачынку. Не час актыўных дзеянняў і важных рашэнняў.

ВАДАЛЕЙ. Тыдзень спрыяльны, але не вельмі актыўны. Справы будуць развівацца павольна, можа назірацца нават нейкі застой, што ў прынцыпе не перашкодзіць радавацца жыццю, а дадасць некаторы стабільны спакой, магчымасць адпачыць і не хвалявацца пра сённяшні час і будучыню. Душэўная раўнавага і ўнутраная гармонія будуць напаўняць вас на працягу ўсяго тыдня і, што самае галоўнае, спрыяльна адбівацца на ўсім, у тым ліку на эмоцыях і самаадчуванні. У канцы тыдня можа спатрэбіцца крыху больш уважлівасці і стараннасці ў справах.

РЫБЫ. Вы будзеце цалкам пагружаныя ў будзённыя клопаты. Не варта планаваць рамантычныя сустрэчы, бо ваш позірк накіраваны цяпер у зусім іншы бок. Прысвяціце час працы і іншым дзеянням, якія звязаны з павелічэннем матэрыяльнага дабрабыту. Могуць паўстаць і розныя цяжкасці, якія будуць вамі пераадолены. Добра ў гэты час прабіваць сабе шлях далей, рухацца па кар'ернай лесвіцы або прымаць значныя рашэнні, здзяйсняць пакупкі і грашовыя аперацыі. Лепш не пачынаць новае, а завяршаць і развіваць наяўнае.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».