Вы тут

«Звязда» прэзентавала інтэрнэт-праект «Сугучча»


Адна з заключных сустрэч у межах Міжнароднага сімпозіума «Пісьменнік і час» прайшла ў Выдавецкім доме «Звязда». Госці з розных краін пазнаёміліся з інтэрнэт-парталам «Созвучие: литература и публицистика стран СНГ».


«Звяздоўцы» паказалі, як сайт насычаецца шматаблічнай інфармацыяй пра літаратурны працэс у краінах Садружнасці. Расказалі, з кім супрацоўнічаюць па насычэнні інтэрнэт-прасторы навінкамі мастацкай літаратуры, кнігавыдання з розных краін. Удзел у сустрэчы прыняла і казахстанскі літаратуразнаўца Святлана Ананьева.

— Мы ў Казахстане актыўна сочым за «Созвучием...» найперш таму, што шмат новага ў канцэнтраваным выглядзе даведваемся пра развіццё літаратур розных народаў на постсавецкай прасторы. Гэта цікава і літаратуразнаўцам, і ўніверсітэцкім і школьным выкладчыкам, і студэнцкай моладзі, і самім пісьменнікам, як мне падаецца. Рады, што на сваім партале вы вельмі ўважлівыя да казахскай літаратуры. Гэта і пастаяннае пашырэнне зместу старонак «Абай крочыць па планеце», «Свет Мухтара Аўэзава», і сама інтэрнэт-старонка «Літаратурны Казахстан». Такую работу іначай, як электронным літаратуразнаўчым інстытутам, і не назавеш. Вось дзе вялікай навуцы чэрпаць матэрыял для даследаванняў, для шырокага і грунтоўнага разгляду!..

Госці сімпозіума абмеркавалі, каго і як у краінах СНД далучыць да такога электроннага праекта, як пайсці далей, каб задаволіць самага патрабавальнага чытача ў электронным сеціве, каб паяднаць намаганні па знаёмстве з нацыянальнымі літаратурамі.

— Мне здаецца, што патрэбна дадаць як мага болей інтэрактыўных праектаў, — вынес прапанову галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Аляксей Чарота. — Думаю, што мы маглі б правесці шэраг віртуальных «круглых сталоў» па розных праблемах мастацкага перакладу, літаратурных сувязяў і іншых творчых абсягах. Не хапае на «Созвучии...» і форуму.

Дарэчы, Выдавецкі дом «Звязда» ў час сімпозіума падпісаў шэраг дамоў з замежнымі гасцямі аб электронным абмене кнігамі, інфармацыяй пра нацыянальныя літаратуры розных краін.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як уменне ўвасабляць ідэі ў дзеянні можа падрыхтаваць да дарослага жыцця

Як уменне ўвасабляць ідэі ў дзеянні можа падрыхтаваць да дарослага жыцця

Вывучэнне прадпрымальніцтва ў школе — выдатная прафарыентацыя.

Калейдаскоп

Дзіяна Громава: Мае слухачы растуць разам са мной

Дзіяна Громава: Мае слухачы растуць разам са мной

Упершыню дзяўчына выйшла на сцэну ў пяцігадовым узросце. 

Грамадства

Як выратаваць прадукты ад выкідвання на сметніцу

Як выратаваць прадукты ад выкідвання на сметніцу

​Па статыстыцы, беларусы выкідаюць 30 працэнтаў ежы, якую купляюць. 

Спорт

Сёння стартуе адзін з найстарэйшых турніраў Еўропы

Сёння стартуе адзін з найстарэйшых турніраў Еўропы

111-ы чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні пачынаецца на «Мінск-Арэне» жаночымі выступленнямі адзіночак.