Вы тут

Гістарычная сустрэча


Папа Рымскі Францыск і патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл 12 лютага сустрэнуцца ўпершыню ў гісторыі. Кіраўнікі Рускай праваслаўнай і Рымска-каталіцкай цэркваў сядуць за стол перамоў у зале Міжнароднага аэрапорта імя Хасэ Марці ў Гаване і падпішуць супольную дэкларацыю, паведамляе ТАСС.

Вядома, што Папа Рымскі прыбудзе ў гаванскі аэрапорт у 14:00 па мясцовым часе (22:00 па беларускім), і ўжо праз 15 хвілін там пачнецца яго гутарка з патрыярхам Кірылам. Духоўныя лідары звернуцца да журналістаў да сустрэчы і па яе выніках. Каля дзвюх гадзін гутарка будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Размаўляць патрыярх і Папа Рымскі будуць на родных мовах (рускім і іспанскім), з дапамогай двух перакладчыкаў. Перакладаць гутарку будзе, у прыватнасці, літоўскі святар Вісвалдас Кулбокас. Ён цяпер знаходзіцца на дыпламатычнай службе ў Ватыкане і ўжо вядомы працай перакладчыкам на сустрэчы пантыфіка з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у чэрвені 2015 года.

На 16:30 па мясцовым часе (00:30 па беларускім) запланавана падпісанне сумеснай дэкларацыі, за якім чакаюцца публічныя заявы двух прадстаяцеляў. Як паведаміў напярэдадні, перад вылетам патрыярха з Масквы ў Гавану старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў РПЦ мітрапаліт Іларыён (Алфееў), "тэкст дэкларацыі ўзгадняўся бакамі да ўчарашняга (10 лютага - прым. ТАСС) позняга вечара, уносіліся апошнія праўкі". "Цяпер трэба разлічваць, што дакумент будзе ва ўзгодненым выглядзе пададзены на сустрэчы з Папам", - сказаў мітрапаліт, адзначыўшы, што "зрэшты, магчыма і змена тэксту дэкларацыі".

Пакуль змест дакумента трымаецца ў сакрэце і названа толькі агульная тэматыка сустрэчы -- ціск на хрысціянаў на Блізкім Усходзе і ў іншых рэгіёнах.
Пасля падпісання запланаваны абмен гасцінцамі. На гэтым апошнім этапе сустрэчы чакаецца прысутнасць старшыні Дзяржсавета і Савета міністраў Кубы Рауля Кастра. Цырымонія развітання з пантыфікам, які выляціць у Мексіку, прызначана на 17:10 па мясцовым часе (01:10 па беларускім).

Месца правядзенні гэтай сустрэчы абмяркоўвалася апошнія некалькі гадоў, аднак патрыярх Кірыла быў супраць пляцовак у краінах Еўропы. "Бо менавіта з Еўропай звязана цяжкая гісторыя падзелаў і канфліктаў паміж хрысціянамі", --  патлумачыў мітрапаліт Іларыён. Ён таксама адзначыў, што правядзенне сустрэчы стала магчымым з-за супадзення дат наведвання краін Лацінскай Амерыкі патрыярхам і Мексікі -- пантыфікам. Пры гэтым ні Расія, ні Ватыкан не разглядаліся як месца сустрэчы Папы  Рымскага і патрыярха Кірыла. "Куба прымальная для ўсіх, гэта тая частка рэгіёна, якая дынамічна развіваецца", - сказаў мітрапаліт, адзначыўшы, што гэта "нейтральная" тэрыторыя.

Для сустрэчы пантыфіка і патрыярха адмыслова абсталявана зала аэрапорта Гаваны. Арганізацыя сустрэчы праходзіць пры ўдзеле Рауля Кастра, па запрашэнні якога патрыярх Кірыл і наведвае Гавану. Сустрэча арганізавана па-за аб'ектамі рэлігійнага культу, і ніякіх супольных абрадаў здзейснена не будзе. Мітрапаліт Іларыён паведамляў, што, у прыватнасці, прадстаяцелі не будуць здзяйсняць супольных малітваў. Апроч таго, ніякія дагматычныя тэмы не будуць абмяркоўвацца на гэтай сустрэчы.

"Тэма пераследванняў хрысціянаў стане на гэтай сустрэчы цэнтральнай", - паведамляў мітрапаліт Іларыён, тлумачачы, што "сітуацыя, што склалася сёння на Блізкім Усходзе, у Паўночнай і Цэнтральнай Афрыцы і ў некаторых іншых рэгіёнах, дзе экстрэмістамі ажыццяўляецца сапраўдны генацыд хрысціянскага насельніцтва, патрабуе неадкладных мер і шчыльнейшага ўзаемадзеяння паміж хрысціянскімі Цэрквамі". "У цяперашняй трагічнай сітуацыі трэба адкласці ўбок унутраныя нязгоды і з'яднаць намаганні для выратавання хрысціянства ў тых рэгіёнах, дзе яно падпадае найжорсткім пераследванням", - заяўляў ён.

Апроч таго, прадстаяцелі закрануць актуальныя пытанні двухбаковых адносін і міжнароднай палітыкі. Чакаецца, што патрыярх і пантыфік абмяркуюць таксама агульнахрысціянскія і агульначалавечыя каштоўнасці, ролю Царквы ў захаванні традыцыйных інстытутаў сям'і і шлюбу, змаганні з такімі заганамі, як наркаманія і п'янства. У Рускай праваслаўнай царквы спадзяюцца, што гэтая сустрэча адкрые новую старонку ў адносінах паміж дзвюма Цэрквамі.

Гістарычная сустрэча рыхтавалася 20 гадоў. Як вядома, яшчэ ў 1996-1997 гадах вяліся інтэнсіўныя перамовы пра арганізацыю сустрэчы ў Аўстрыі патрыярха Алексія II і Папы Іаана Паўла II. Аднак тады перамовы былі спынены. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?