Вы тут

На Брэстчыну прылятаюць пісьмы і паштоўкі з усіх кантынентаў


— Вы заўважылі, як хутка мы развучыліся пісаць пісьмы ўласнаручна і даверылі свае думкі і словы камп'ютарам? А гісторыя ручнога пісьма налічвае тысячагоддзі. Колькі цікавага ўтрымліваюць пісьмы, паштоўкі, якія яшчэ застаюцца ў сямейных архівах! Там захоўваюцца не толькі звесткі, але і почырк чалавека як частка яго душы. Давайце паспрабуем напісаць ліст сябру! — прыкладна так распачала свой паштовы ўрок з вучнямі 15-й школы абласнога цэнтра спецыяліст камерцыйнага аддзела Брэсцкага філіяла «Белпошты» Аксана Сакалова.

Падчас мерапрыемстваў, што праходзілі ў Дзень ручнога пісьма, работнікі пошты паспрабавалі зацікавіць маладое пакаленне традыцыяй, якая яшчэ зусім нядаўна была справай усяго чалавецтва. Таму пайшлі ў школу і каледж. Расказвалі вучням пра гісторыю пісьма, пра розныя віды канвертаў і паштовак. На ўроку гаварылі і пра новую справу — посткросінг, у рамках якога людзі з усяго свету абменьваюцца паштоўкамі.

Дарэчы, аматар посткросінгу Паліна Дзяркач, вучаніца 9 класа Жамчужненскай школы Баранавіцкага раёна, ужо атрымала больш за 70 паштовак з розных кантынентаў, у тым ліку ад каралевы Вялікабрытаніі. Летась дзяўчынка павіншавала Яе Вялікасць з Раством Хрыстовым. І атрымала з Букінгемскага палаца віншаванне ў адказ.

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Віншаванне ад каралевы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.