Вы тут

Чым зручны плацежна-даведачны тэрмінал?


У Гродзенскім філіяле «Белпошты» актыўна развіваюць магчымасці простага і хуткага спосабу аплаты розных паслуг праз плацежна-даведачныя тэрміналы. Да 128 апаратаў, што меліся ў аддзяленнях паштовай сувязі вобласці, ужо сёлета далучыліся яшчэ 15.


Сучасныя тэхналогіі дазваляюць у любым населеным пункце з дапамогай банкаўскіх картак альбо гатоўкай разлічыцца за кватэру, электраэнергію, ваду, газ, дамашні тэлефон, мабільную сувязь, спадарожнікавае і кабельнае тэлебачанне, інтэрнэт, крэдыты банкаў, падпіску на газеты і часопісы, выканаць іншыя плацяжы. Не трэба стаяць, як бывае ў пік камунальных плацяжоў, у чарзе да паштовага работніка. І пры гэтым — без камісійнага збору з кліента пры аплаце праз плацежна-даведачны тэрмінал. Хіба ж не зручна? Дарэчы, можна атрымаць, зноў жа бясплатна, даведачную інфармацыю Дзяржаўнага мытнага камітэта і Міністэрства па падатках і зборах, а таксама па паслугах, што прадастаўляе «Белпошта».

Калі і ёсць праблема, дык хіба што ў адсутнасці жадання асвоіць гэты спосаб аплаты. Хоць нічога складанага тут няма, і калі, дапусцім, пажылога чалавека не навучаць карыстацца тэрміналам сын ці ўнук, то дапамогуць паштавікі.

— Нашы спецыялісты пракансультуюць кліентаў не толькі ў пік камунальных плацяжоў, а ў любы час. Трэба толькі звярнуцца з такой просьбай. Больш за тое, не чакаем зваротаў, а самі запрашаем людзей з чаргі да тэрмінала, — кажа галоўны інжынер Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта» Вадзім СІДАРАЎ.

На сённяшні дзень не ўсюды плацежна-даведачныя тэрміналы задзейнічаны належным чынам, аднак у некаторых паштовых аддзяленнях аднаго апарата ў сувязі з попытам ужо не хапае — устанавілі другі. Прычым, паступова сярод кліентаў становіцца ўсё больш людзей пажылога ўзросту.

— Здараецца, звернешся да іх з прапановай дапамагчы ў карыстанні тэрміналам, а ў адказ чуеш: «Дзякуй, але я ўжо ведаю». І добра, — зазначае Вадзім Сідараў.

prakopchіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Забудзьцеся пра чэргі!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».