Вы тут

Зняць груз з плячэй дапамогуць бізнесменам у Магілёве


У Магілёўскім філіяле «Белпошты» прапануюць уладальнікам і супрацоўнікам інтэрнэт-крамаў пастаўляць тавары паштовымі адпраўленнямі з накладной платай (без накладной платы — перадаплачаны тавар) у любы населены пункт краіны і ў самыя кароткія тэрміны з узгадненнем інтэрвалу часу дастаўкі.


Накладная плата — гэта магчымасць для пакупніка аплаціць замоўлены тавар у момант яго атрымання. Пры гэтым адпраўленне ўручаецца толькі пры ўмове аплаты на суму, пазначаную на ўпакоўцы паштовага адпраўлення. Атрыманыя грошы афармляюцца ў выглядзе грашовага пераводу і пералічваюцца на разліковы рахунак кампаніі.

Дадаткова на электронны адрас кліента накіроўваецца дадатак да выплатнага даручэння, у якім паказваюцца рэквізіты пакупніка.

А сэканоміць час дастаўкі магілёўскім прадпрымальнікам дапамагае паслуга «Паштовы кур'ер». Ён прыме адпраўленне з таварным укладаннем на месцы ў офісе і даставіць неабходную паштовую прадукцыю таксама ў офіс.

Апроч таго, для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў даступна паслуга «POST-transіt» («Паштовы транзіт»). Гэта перавозка і дастаўка тавараў і грузаў у любы населены пункт Беларусі па прынцыпе «ад дзвярэй да дзвярэй» па прывабных тарыфах. Варта звярнуць увагу, што мінімальная вага партыі — 500 кг, максімальная — 10 000 кг; максімальная вага адной адзінкі ў партыі — 30 кг.

У цяперашніх умовах вядзення бізнесу большасць кампаній сутыкаюцца з неабходнасцю вывучэння патрэб патэнцыйных і наяўных кліентаў. Для гэтага магілёўскія паштавікі прапануюць сваім кліентам паслугу «Паштовы маркетынг». Сервіс дапаможа вызначыць інтарэсы і ўзровень задаволенасці кліентаў, распазнаць патэнцыйных кліентаў, вызначыць, якія дадатковыя патрабаванні неабходныя для максімальнага задавальнення іх жаданняў. Гэта дазволіць прыцягнуць новую аўдыторыю, распавесці аб прадукцыі або паслугах. «Паштовы маркетынг» уключае цэлы сервісны комплекс: раздрукоўка анкет, заяў, апытальных лістоў і іншых дакументаў, рассылка іх адрасатам, правядзенне апытанняў работнікамі аб'ектаў паштовай сувязі і інш.

seradzyuk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.