Вы тут

Прынята новая праграма па сацыяльнай абароне


Зацверджана Дзяржаўная праграма аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 30 студзеня 2016 года №73.


Мэта праграмы - развіццё сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва шляхам павышэння эфектыўнасці палітыкі занятасці і паляпшэння ўмоў аховы працы, стварэння безбар'ернага асяроддзя і забеспячэння сацыяльнай інтэграцыі інвалідаў і пажылых людзей.

Спецыялісты лічаць, што рэалізацыя праграмы дасць магчымасць захаваць узровень рэгіструемага беспрацоўя ў межах 1,5-2% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва, стабілізаваць паказчык цяжкасці першаснай інваліднасці асоб працаздольнага ўзросту, павялічыць колькасць даступных аб'ектаў сацыяльнай сферы для асоб з інваліднасцю, а таксама  забяспечыць іх тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі і сацыяльнымі паслугамі і інш.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».